Каб жыць дастойна, прыгожа, багата

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

НОВАБУДОЎЛІ НОВАГА ГОДА

Дзяржаўным прадпрыемствам «УКБ Стаўбцоўскага раёна» аб’яўлены таргі на вызначэнне падраднай арганізацыі для будаўніцтва ў Стоўбцах у будучым годзе 60-кватэрнага жылога дома паводле дзяржзаказу.

– Дом будзе ўзводзіцца побач з фізкультурна-аздараўленчым комплексам, а кватэры ў ім атрымаюць тыя, хто знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Заяўкі ўжо падалі больш за два дзясяткі прэтэндэнтаў, сярод іх і дзве будаўнічыя арганізацыі раёна – ПМК-233 і РБУ, – гаворыць дырэктар прадпрыемства Мікалай Мармузевіч. – Намі падрыхтавана і перададзена на экспертызу праектная дакументацыя адносна ўзвядзення ў райцэнтры яшчэ аднаго шматпавярховага дома – на 120 кватэр.

Раённая жыллёвая праграма 2015 года, якая ўключала ў сябе шматпавярховае будаўніцтва, а таксама індывідуальнае будаўніцтва і будаўніцтва дамоў сядзібнага тыпу паводле заказу гаспадарак, выканана ў поўным аб’ёме. У даным выпадку варта выдзеліць ААТ «Жацерава», якое ўзводзіць пяць дамоў для сваіх работнікаў ў Раёўшчыне, новабудоўлі стаўбчан-забудоўшчыкаў. Праграма на будучы год будзе ўдакладняцца на пачатку 2016 года з улікам выдзеленых фінансавых сродкаў.

 

НА РАСІЙСКІ РЫНАК

Днямі ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат»  наведалі прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, якія чарговы раз пацвердзілі высокую якасць прадукцыі мясаперапрацоўшчыкаў.

Прадукцыя мясакансервавага камбіната не першы год адгружаецца на расійскі рынак, пры гэтым доля яе пастаянна расце. Гэтым тлумачыцца такая пільная ўвага да вытворцаў.  Сертыфікаты адпаведнасці сістэмам якасці, аховы працы і экалогіі, бяспекі прадукцыі выдадзены ім тэрмінам на тры гады, але іх рэсертыфікацыя, або пацвярджэнне, праходзіць штогод. Падчас працэсу рэсертыфікацыі не застаецца па-за кантролем як вядзенне дакументацыі, так і ўсе этапы тэхналагічнага працэсу. 

Як адзначыла інжынер па якасці прадпрыемства Аксана Сячко, уражанне ад вытворчасці засталося добрае: «Мы атрымалі некаторыя рэкамендацыі, а ў цэлым расіяне далі добрую ацэнку і адзначылі станоўчую дынаміку ў сувязі з укараненнем сучасных сістэмаў менеджменту якасці».   

 

УСЁ ЎКЛЮЧАНА

Стаўбцоўскі вузел электрасувязі завяршае пераключэнне абанентаў Стоўбцаў на лічбавыя станцыі і запрашае ў новы 2016 год з выгаднымі тарыфнымі планамі на свае паслугі.

Напярэдадні Новага года распачалася акцыя, якая прадугледжвае скідку на тарыфны план «Усё ўключана» тэрмінам на 12 месяцаў з моманту падключэння. Акцыя працягнецца да 31 сакавіка 2016 года і распаўсюджваецца на шырокае кола патэнцыйных абанентаў: гэта могуць быць абаненты  «Проста ТВ» і «Прэм’еры», якія пажадаюць пераключыцца на выгадны тарыфны план, так і цалкам новыя абаненты. «Падключыцца да тарыфнага плана «Усё ўключана» можна ў кабінеце карыстальніка, без непасрэднага звароту ў сэрвісны цэнтр вузла электрасувязі», – нагадвае спецыяліст па продажах Таццяна Салавей.  

Добрыя навіны ёсць і для карыстальнікаў byfly. Перавагай новага тарыфнага плана «Дамасед старт» з’яўляецца не толькі прымальная цана, а і высокая хуткасць інтэрнэту. Выгадная прапанова пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці – «Сацыяльны анлім 3», які закранае інвалідаў, ветэранаў вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў і шматдзетныя сем’і, і адрозніваецца аптымальным спалучэннем хуткасці інтэрнэту і даступнасці цаны. Для льготных катэгорый грамадзян, дзе падведзены валаконна-аптычныя лініі сувязі, прадугледжаны «Сацыяльны анлім 10».

Тарыфы патаннелі для ўсіх абанентаў, да якіх падведзены валаконна-аптычныя лініі сувязі. Можна выдзеліць, напрыклад, найбольш цікавы тарыфны план «Рэкорд-50 new». Прапановы ў сувязістаў – на любы густ.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *