З чым у вас асацыіруецца сустрэча Новага года?

Нумары Соцыум

У кожнага з нас і сапраўды Новы год асацыіруецца з нечым сваім.  І ў кожнага чалавека склалася нейкая свая афарбоўка гэтага свята.

З чым у вас асацыіруецца сустрэча Новага года? Гэтае пытанне мы з задавальненнем задалі нашым чытачам.

 

Любоў ВЯРЦЕЙКА, загадчыца сектара архіўнай работы:

–              З мандарынамі, упрыгожанай ёлкай, з навагодняй мішурой, з усмешкамі, з сустрэчай з роднымі людзьмі.  Я люблю сустракаць Новы год у родным доме, разам са сваімі бацькамі. У нас праваслаўны ўклад у сям’і. І сустрэча Новага года праходзіць не шумна, не стамляюча, а ціха, спакойна, чым і павінны быць напоўненыя дні перад Ражджаством Хрыстовым, перад прыходам у свет Сына Божага.

 

Уладзімір РЭЦКІ, выкладчык музыкі:

–              З сямейным застоллем, пяшчотаю, цеплынёю ад блізкасці з роднымі людзьмі. У нас маленькая дачка Лізачка, яна патрабуе да сябе ўвагі, і яе рэжым – гэта і наш рэжым. Надыходзячы  2016  год для нашай сям’і асаблівы, мы чакаем папаўнення, нараджэння другога дзіцяці. Гэтым занятыя нашы думкі, сэрцы. Усіх хачу павіншаваць з надыходзячым Новым годам і жадаю прыемных навін і падзей у сем’ях!

 

Маша СУДНІК, 9 гадоў:

–              Новы год  у мяне асацыіруецца з іскрыстым снегам, з чырвонымі шчокамі ад марозу, з прыбраным домам, прыгажуняй-ёлкай, з упрыгожаным ілюмінацыяй горадам, з вясёлым настроем, з падарункамі. А яшчэ – з наведваннем галоўнай ёлкі краіны. І ў гэтым годзе з маёй мамай, цётачкай і сястрычкамі Марынай і Маргарытай  мы збіраемся паехаць у Мінск на ёлку. Там столькі ўсяго цікавага! Можна купіць поп-корн і мноства іншых ласункаў.

 

Аляксей ЯЎСЕЕЎ, прадпрымальнік:

–              Як і ва ўсёй краіне, з падвядзеннем вынікаў за год, са складаннем планаў на будучае, з пакупкай падарункаў пад ёлку, з ражджэственскім настроем. У нас традыцыя схадзіць пагуляць з дзіцем, наведаць гарадскую ёлку. Хоць у апошнія гады Новы год прыходзіць без снегу, мы прывыкаем і стараемся стварыць сабе настрой, каб гэтыя абставіны не перашкаджалі атрымліваць асалоду ад такога адметнага свята.

 

Юлія ШПАКОЎСКАЯ, начальнік сектара якасці райспажыўтаварыства:

–       З ёлкай, радасцю, з Дзедам Марозам, Снягуркай, з узнёслым душэўным станам, ражджэственскім настроем, з надзеямі, верай у лепшае заўтра. Заўсёды чакаеш, што новы год будзе лепшым, больш шчодрым на прыемныя падзеі. Мы з мужам любім сустракаць Новы год з сябрамі ці бацькамі, роднымі. Гэта вялікае святочнае застолле з любімымі стравамі, з сюрпрызамі. Прыгожае радаснае свята!

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *