Беларусь і далей пойдзе па выбраным народам шляху

Нумары

image_pdfimage_print

Беларусь і далей пойдзе па выбраным народам шляху. Аб гэтым заявіў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на неабдуманых рэформах сёння настойваюць тыя, каму патрэбны развал, мітусня, непарадкі. «Тады можна і да ўлады прыйсці, тады можна павярнуць краіну ў іншы бок. Гэтага не будзе. Краіна будзе ісці ў тым напрамку, у якім лічаць патрэбным, каб яна ішла, беларускія людзі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу правільнага рэфармавання, мадэрнізацыі кіраўнік дзяржавы прывёў ахову здароўя. Наведваючы радзільны дом 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта паказчык таго, як дзяржава клапоціцца пра будучыню краіны. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды былі добрыя ўрачы і дастойныя ўстановы аховы здароўя, а да гэтага часу ўдалося вырашыць праблему з іх аснашчэннем. Укладанні ў медыцыну далі пазітыўныя вынікі – узровень дзіцячай смяротнасці ў Беларусі за 10 гадоў знізіўся ў 2,5 раза і па выніках гэтага года склаў 3 праміле, за бягучую пяцігодку зарэгістраваны адзін выпадак смерці парадзіхі па акушэрскіх прычынах.

«Вось і ўся рэформа, так будзем рэфармавацца, мадэрнізавацца па ўсіх напрамках», – падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што дзяржава і далей будзе падстаўляць плячо, знаходзіць любыя рэсурсы для тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Беларусы могуць заўсёды разлічваць на падтрымку ў гэтым плане, рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Міралюбівая беларуская па-літыка паслужыла падставай для адмены санкцый супраць Беларусі. Аб гэтым заявіў пры сустрэчы з журналістамі  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб мінскіх дамоўленасцях і мірных сустрэчах у Беларусі па ўкраінскай тэматыцы, Прэзідэнт падкрэсліў: «Таму падзея, якая адбылася, яна была вельмі важнай – для Украіны перш за ўсё, для Расіі, для нашага кантынента, для гэтага рэгіёна. Але яна дала штуршок, паслужыла прычынай, і нават не прычынай, а падставай (гэта як падарунак Захаду) для адмены супраць нас розных санкцый».

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *