Адгукнуцца на слова Божае

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Па благаславенні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ў Маладзечанскай епархіі прайшлі першыя Ражджэственскія чытанні па тэме «Роль асобы ў гісторыі: спадчына князя Уладзіміра ў лёсах Беларусі».

У горадзе Вілейка на базе духоўнага цэнтра пры прыходзе храма прападобнай Марыі Егіпецкай сабраліся нераўнадушныя да лёсу сваёй краіны людзі – свяшчэннаслужыцелі, прадстаўнікі свецкіх прафесій, якія сваімі талентамі служаць Царкве. Стаўбцоўскае благачынне на форуме прадстаўлялі памочнік благачыннага па пытаннях катэхізацыі і рабоце з моладдзю, настаяцель храма нараджэння святога Іаана Прадцечы ў вёсцы Вішнявец іерэй Генадзій Кійко, Таццяна Ігумнава і Яўгенія Горбач.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў чытанняў звярнуўся епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Уладыка выказаў удзячнасць прысутным за ўвагу да важных пытанняў выхавання маладога пакалення, гісторыі Царквы і дзяржавы, выказаў надзею, што гэтае мерапрыемства прынясе карысць не толькі тым, хто прыняў у ім удзел, але і іншым – па выніках чытанняў плануецца выпуск зборніка дакладаў.

На пленарным пасяджэнні з дакладам выступіў благачынны Ракаўскай акругі, доктар тэалогіі протаіерэй Сергій Лепін. Далей работа працягвалася ў секцыях. На адной з іх былі разгледжаны пытанні царкоўнай гісторыі і краязнаўства на прыкладах канкрэтных прыходаў.

Праблемы выхавання дзяцей і моладзі, ролі сям’і, узаемаадносін пакаленняў жыва і нераўнадушна былі разглежаны ў рамках работы другой секцыі. Вопытам работы па выхаванні моладзі на праваслаўных традыцыях у дзяржаўных адукацыйных установах і ўстановах дадатковай адукацыі, нядзельных школах пры храмах, асэнсаваннем праблем выхавання з пункту гледжання праваслаўнага светапогляду падзяліліся педагогі, кіраўнікі ўстаноў. З дакладам выступіла выкладчыца нядзельнай школы пры кафедральным саборы святой праведнай Ганны ў горадзе Стоўбцы Таццяна Ігумнава. Былі разгледжаны праблемныя пытанні работы факультатываў «Асновы праваслаўнай культуры» ва ўстановах адукацыі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

СОЛАДКА НА ДУШЫ – АД УВАГІ

У апошні дзень адыходзячага года намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель наведаў Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы і інвалідаў і павіншаваў пражываючых і ўвесь працоўны калектыў сацыяльнай установы з Новым годам і Ражджаством Хрыстовым, падзякаваў супрацоўнікам за чулыя, беражлівыя адносіны да пажылых людзей.

Падарункі для ўсіх 300 пражываючых напярэдадні перадаў Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама. Яны былі ўручаны падчас урачыстасці каля навагодняй ёлкі. У гэты дзень разам з пражываючымі ўдзельнічалі ў свяце дзеці працаўнікоў дома-інтэрната, увесь калектыў. Са святочнай навагодняй праграмай прыехалі артысты раённага Цэнтра культуры. Было паказана прыгожае навагодняе прадстаўленне, дзеці вадзілі карагод ля ёлкі, весела ўдзельнічалі ў віктарынах. Пажылыя людзі цешыліся, любаваліся малымі, гэта стварыла цёплую сямейную атмасферу. Усім вельмі спадабалася выступленне народнага хору ветэранаў, для пражываючых гэты канцэрт стаў добрым навагоднім падарункам.

У светлыя ражджэственскія дні парадавала пажылых людзей кіраўніцтва ААТ «Вішнявецкі-агра» сваім пачастункам – яблыкамі. Настаяцель храма святога Мікала Цудатворцы ў вёсцы Мікалаеўшчына протаіерэй Васілій Каляда, які акармляе дом-інтэрнат, перадаў ад  дабрачынцаў кожнаму пражываючаму па баначцы мёду.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *