На абласным дабрачынным свяце «Навагодні вернісаж», якое стала часткай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», у Палацы культуры горада Барысава адбылася цырымонія ўзнагароджання 25 вучняў Мінскай вобласці, удастоеных паводле рашэння Мінаблвыканкама звання «Вучань года Мінскай вобласці – 2015». Начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак уручыла ім пасведчанні і значкі.
У ліку ўзнагароджаных – вучаніца восьмага класа Старасвержанскай сярэдняй школы Надзея Санкевіч. Надзея – актыўныя ўдзельніца інтэлектуальных гульняў, прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў. Яна з’яўляецца ўладальніцай дыплома І ступені абласнога этапу канферэнцыі навукова-даследчых работ вучняў. Яе ўзнагарода – гэта і адзнака работы кіраўніцтва і настаўнікаў Старасвержанскай школы.
Пр
Фота з сайта Старасвержанскай школы