Дзяржава і ў далейшым будзе ўдзяляць першарадную ўвагу пажылым людзям і інвалідам

Нумары

У Беларусі на працягу трох гадоў павінна быць канчаткова сфарміравана сістэма абароны і падтрымкі пажылых людзей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падчас наведвання гарадскога дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы «Світанак» у пасёлку Траскоўшчына Мінскага раёна, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб выкананні яго даручэнняў па развіцці сістэмы сацыяльнага абслугоўвання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Абарона інтарэсаў гэтай катэгорыі насельніцтва з’яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў Беларусі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што жыццёвыя сітуацыі ў людзей бываюць розныя, але дзяржава ў любым выпадку павінна абараняць інтарэсы старых і інвалідаў. «Ёсць старыя, якіх ніхто не даглядае, незалежна ад наяўнасці дзяцей. Ёсць дзеці, няма дзяцей – іх ніхто не даглядае. Наша задача – гэтых старых забяспечыць. Бо чалавек павінен правесці сваю старасць як мае быць, дастойна. Трэба, каб старыя жылі ў нармальных умовах, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – У некаторых ёсць дзеці, але старыя ідуць да нас, мы іх бяром на абслугоўванне. У некаторых засталася ўласнасць, у асноўным кватэры. Напрыклад, чалавек аддае кватэру дзецям або камусьці іншаму, калі няма дзяцей».

Пры гэтым Прэзідэнт закрануў тэму рэнты, калі дзяржава бярэ на сябе поўны клопат аб адзінокіх старых. «Мы павінны клапаціцца аб старых, з іх згоды забіраем уласнасць і перадаём у распараджэнне дзяржавы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў меркаванне, што трэба правесці адпаведную рэвізію. «Але зрабіць гэта трэба нефармальна, разам з мясцовымі органамі ўлады, – удакладніў кіраўнік дзяржавы. – Спытаць трэба і ў людзей, якія тут жывуць, яны раскажуць».

Бо ёсць сітуацыі, калі старыя знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах, а сваю кватэру камусьці аддалі. Сустракаюцца выпадкі з так званымі чорнымі рыэлтарамі. «Гэтых чорных рыэлтараў трэба адправіць куды належыць, на дзяржзабеспячэнне, толькі з іншымі формамі ўтрымання», – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў навесці належны парадак у гэтым пытанні, а таксама выявіць выпадкі, калі кватэры ў пажылых людзей фактычна адабралі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна дакладна вызначыць схему – як утрымліваць старых, якія ў гэтым маюць патрэбу, у вёсцы і ў горадзе, і хто будзе гэтым займацца.

«Правядзіце рэвізію і паглядзіце, ці ёсць у нас такія людзі, у якіх адабралі жыллё, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Калі чалавеку нармальна растлумачыць, ён, вядома ж, дзяржаве аддасць кватэру, і безумоўна, павінен быць адпаведны дзяржаўны клопат аб пажылых людзях. Ніякія ўласнікі гэтую праблему не вырашаць так, як вырашыць яе дзяржава».

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *