На барацьбу са снежнай стыхіяй

Навіна дня

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне, як і ў цэлым на Міншчыне, у сувязі з моцнымі снегападамі склаліся неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Аб’яўлены павышаны рэжым гатоўнасці, што падразумявае стапрацэнтную гатоўнасць тэхнікі і персаналу для ліквідацыі наступстваў снежнай стыхіі.
— Абстаноўка на тэрыторыі раёна застаецца спакойнай, надзвычайных сітуацый не зафіксавана. Усе аб’екты працуюць у штатным рэжыме. Электразабеспячэнне не парушана. Паведамленняў ад грамадзян аб узнікненні затораў і т.п. не паступала, — падкрэслівае першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Полацкі.
У раёне створаны аператыўны штаб па ліквідацыі наступстваў неспрыяльных пагодных умоў на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта. Штаб збіраецца кожныя тры гадзіны з мэтай аналізу аператыўнай сітуацыі і прыняцця мер рэагавання. Кантроль за аператыўнай сітуацыяй праводзяць раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел ДАІ райаддзела міліцыі, якія ажыццяўляюць патруляванне дарог і вуліц населеных пунктаў. У аб’яднання камунальных службаў адзін з першачарговых клопатаў — ачыстка ад снегу дахаў шматкватэрных жылых дамоў.
На барацьбу са снегам і галалёдзіцай на дарогах кінуты ўсе наяўныя сілы. Паводле даных цэнтра аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях, на дарогах працуе на даны момант 17 адзінак снегаўборачнай тэхнікі ДРБУ № 135, 30 адзінак тэхнікі ДЭУ № 62, восем адзінак тэхнікі аб’яднання камунальных службаў. Акрамя таго, ДЭУ № 62 для ачысткі дарог рэспубліканскага значэння і свайго ўчастка аўтамагістралі М1/Е30 дадаткова прыцягнуты два аўтамабілі МАЗ і два аўтагрэйдары, якія належаць ДБУ № 29. Забеспячэннем праездаў да аб’ектаў, а таксама ачысткай вуліц у сельскіх населеных пунктах займаюцца сельгаставарыствы. А гэта яшчэ 36 адзінак тэхнікі. Праезды тэхнікі МНС і іншых экстранных службаў забяспечаны нават да аддаленых населеных пунктаў.
— Прадугледжаны рэзервы паліва і тэхнікі ў выглядзе пагрузчыкаў маркі ТО, — тлумачыць Аляксандр Полацкі. – Рэзервовыя пагрузчыкі спатрэбяцца, калі снегапады спыняцца і неабходна будзе прабіваць сумёты, заторы.
Акрамя таго, у адпаведнасці з рашэннем кіраўніка аблвыканкама з нашага раёна накіравана брыгада з перасоўнай дызельнай электрастанцыяй у Слуцкі раён, дзе з-за абледзянення адбыўся парыў ліній электраперадач і аказаліся адключанымі ад электразабеспячэння многія населеныя пункты.
Прагназуецца, што цыклон з завеямі пратрымаецца яшчэ некалькі дзён. Кіраўніцтва раёна звяртаецца да жыхароў раёна з просьбай аднесціся з разуменнем да ўзнікшых праблем і аказаць пасільную дапамогу ў ачыстцы дваровых і прылеглых тэрыторый.
Пр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *