Наказ на бяспечны новы год

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Сумесна з выратавальнікамі ўдзел у акцыі ўзялі хлопчыкі і дзяўчынкі з вучэбнага тэатра «Мара» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, кіруе якім Алена Міцкевіч. Пастаноўка «Даверлівы вожык» відавочна прадэманстравала, да чаго можа прывесці невыкананне правілаў пажарнай бяспекі.

Акрамя таго, пры правядзенні заключных этапаў акцыі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі і месцы масавага знаходжання грамадзян (у тым ліку і запатрабаваныя напярэдадні святаў месцы продажу піратэхнікі), прычым у кампаніі Дзеда Мароза і Снягуркі. І калі жыхары раёна ўжо прывыклі да таго, што пра правілы пажарнай бяспекі расказваюць выратавальнікі і актывісты клубаў юных выратавальнікаў-пажарных, то размовы аб бяспецы казачных персанажаў  – гэта нешта новенькае. А «госці з казкі», як сапраўдныя выратавальнікі, папярэджвалі аб небяспецы, якую нясе неабдуманае выкарыстанне піратэхнікі ў выглядзе розных феерверкаў, салютаў і шоу. Устройваць іх, дарэчы, можна толькі дарослым. Яны ўручалі дзетвары разам з лістоўкамі (які ж Дзед Мароз без падарункаў!) кніжкі і расфарбоўкі.

– Гэта вам наказ на новы год, каб ён прайшоў без здарэнняў, – прыгаворваў, уручаючы падарункі, Дзед Мароз.

І дзеці, і дарослыя з радасцю прымалі «бяспечныя» падарункі. Безумоўна, ніхто не мог развітацца з Дзедам Марозам і Снягуркай без фота на памяць. Ды ў такой феерычнай абстаноўцы нават работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях успрымалі не інакш як «казачных» выратавальнікаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *