Калі рады сустрэчы

Марыя Мазур больш за 40 гадоў адпрацавала медыцынскай сястрой ў ЛОР кабінеце паліклінікі. Цяпер Марыя Іванаўна на заслужаным адпачынку. Але падчас чарговых водпускаў медработнікаў яна выходзіць на працу па запрашэнні кіраўніцтва медыцынскай установы. І зноў заступае на сваё рабочае месца. Робіць гэта з вялікім задавальненнем –  кабінет цяпер адрамантаваны, створаны належныя ўмовы для медработнікаў і для пацыентаў.

Марыя Іванаўна прафесійна, умела выконвае працэдуры, маніпуляцыі, граматна вядзе дакументацыю. Урач-атарыналарынголаг Аліна Цвірка, у якой таксама вялікі стаж урачэбнай практыкі, з удзячнасцю прымае такую дапамогу Марыі Мазур. Разам яны працавалі не адзін год, і цяпер калегі рады сустрэчы, сумесным працоўным будням.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО