Маршруты блізкія і далёкія

Нумары Паездкі, экскурсіі Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Прафсаюзная турбаза «Высокі бераг» гатова стаць эксклюзіўным варыянтам правядзення як калектыўнага, так і сямейнага, індывідуальнага турызму і культурнага адпачынку.

Пакет паслуг па жаданні заказчыка можа быць дапоўнены пражываннем, дастаўкай з любога месца, музычным суправаджэннем і т. п. Нельга забываць усе плюсы прыроднай аздобы турбазы – стромкі бераг Нёмана, ціхае лясное прыволле, блізкае суседства са знакамітымі Коласавымі мясцінамі. Гэта ўсё ўжо само па сабе выступае самадастатковым фактарам турысцкай прывабнасці, своеасаблівым стымулам і безумоўным запрашэннем наведаць турбазу, на якой для членаў прафсаюза дзейнічае сістэма скідак. 

На базе «Высокага берага» з кіраўнікамі прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў адукацыі раёна адбыўся семінар-нарада. Удзел у ім узяло кіраўніцтва гасцінічнага комплексу «Арбіта» (у чыім падпарадкаванні знаходзіцца турбаза) на чале з генеральным дырэктарам Андрэем Камінскім, а таксама лідары прафсаюзнага руху з суседніх раёнаў – Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага і Дзяржынскага.

Семінар пачаўся фактычна з экскурсіі, з прэзентацыі Стаўбцоўшчыны як радзімы Якуба Коласа. Яго ўдзельнікі пачалі гэты шлях разам з загадчыкам філіяла Літаратурна-мемарыяльнага комплексу Якуба Коласа, старшым навуковым супрацоўнікам Софіяй Міцкевіч. На палянах у Дубах, дзе з вясны да глыбокай восені няма адбою ад заказчыкаў на турысцкія злёты, сустракаў іх дырэктар турбазы Андрэй Гаўрош. Ён пазнаёміў гасцей і з іншымі адметнымі аб’ектамі, інфраструктурай – набярэжнай Нёмана, лазняй, летняй сеткай, нумарамі для пражывання і інш.        

Рабочая частка семінара насіла канкрэтны характар. На ёй, у прыватнасці, выступіў начальнік аддзела маркетынгу гасцінічнага комплексу «Арбіта» Дзмітрый Літвіненка. Начальнік упраўлення турысцка-экскурсійнай работы і турпаслуг УП «Беларустурыст» Наталля Шчапалкіна расказала пра магчымасці сваёй арганізацыі.

Пра паслугі і турысцкія маршруты па Беларусі, за яе межамі гаварыла дырэктар Стаўбцоўскага бюро падарожжаў і экскурсій Леаніда Высоцкая. У прыватнасці, з улікам сезона, яна звярнула ўвагу на новы гарналыжны маршрут у Букавель (Украіна), распрацаваны УП «Беларустурыст».  Ёсць як індывідуальныя, так і групавыя туры, якія можна забраніраваць», – зазначыла Леаніда Высоцкая і прапанавала ажыццявіць падобны рэкламны тур на адным з айчынных маршрутаў, затым правесці абмеркаванне, абмен думкамі. Гэта прапанова знайшла адабрэнне. 

Зразумела, ні ў якім разе нельга забываць пра наш «Шлях Коласа» і мясцовы курорт – турбазу «Высокі бераг», якая чакае кліентаў і ў выхадныя, і ў святочныя дні.

– У нашых прафсаюзных арганізацый ёсць жаданне і патэнцыял, каб развіваць турызм і, такім чынам, з’ядноўваць калектыў. Галоўнае, чаго хочацца пажадаць, – каб была стабільнасць у эканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў, – падкрэсліла падчас пасяджэння старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шапецька.

Работа па стварэнні ў нас уласных турыстычных прадуктаў толькі пачынаецца, і важна пры гэтым не забываць, што турызм немагчыма ўявіць без гібкіх падыходаў, імкнення ісці насустрач пажаданням кліента.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота з сайта ТАК “Высокі бераг”



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *