Вадзіцель на заснежанай дарозе

Нумары

image_pdfimage_print

Каб пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў ва ўмовах надвор’я, што склалася, дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе вадзіцелям выбіраць мінімальную хуткасць руху, захоўваць дыстанцыю да аўтатранспарту, які ідзе наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём.

Вадзіцелям, якія адпраўляюцца ў дарогу, ДАІ рэкамендуе належна падрыхтавацца. Неабходна заправіць поўны бак палівам і ўзяць 10-15 літраў у запас у металічнай каністры. Трэба пераканацца ў спраўнасці акумулятара, абагравальнікаў шкла, «дворнікаў», сістэмы ацяплення, амывальніка, праверыць наяўнасць запаскі, дамкрата, буксіровачнага троса, знака аварыйнага прыпынку, а таксама святлоадбівальнага жылета. Неабходна паклапаціцца аб тым, каб з сабой былі цёплыя адзенне, ежа, зараднае прыстасаванне для мабільнага тэлефона.

У выпадку ўскладнення сітуацыі з-за снежных заносаў ДАІ рэкамендуе вадзіцелям спыняць далейшы рух і рабіць прыпынак у населеных пунктах, а таксама паблізу кафэ і АЗС.

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям, якія праязджаюць па ўчастках дарог, дзе працуе спецыяльная тэхніка, быць асабліва ўважлівымі і дысцыплінаванымі, не перашкаджаць уборцы снегу.

УДАІ УУС Мінаблвыканкама



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *