З аглядкай на надвор’е

Навіна дня Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

15 і 16 студзеня чакаецца пагаршэнне надвор’е, таму ў сувязі з гэтым райаддзел па надзвычайных сітуацыях звяртаецца да жыхароў раёна, якія карыстаюцца пячным ацяпленнем, з рэкамендацыямі.

Печ нельга перакальваць, пакідаць яе ў распаленым стане без нагляду ці даручаць нагляд дзецям. Прапальванне печы трэба заканчваць не пазней, чым за дзве гадзіны да сну. Нярэдкія выпадкі атручэння чадным газам з-за нясвоечасовага закрыцця пячных засланак (як і з-за адсутнасці нармальна цыркулюючай выцяжкі ад газавых калонак). Першыя прыкметы атручэння: галаўны боль, галавакружэнне, слёзацячэнне, кашаль, ірвота. Пры атручэнні сярэдняй цяжкасці з’яўляецца санлівасць. Калі ж канцэнтрацыя чаднага газу ў паветры большая за 1,2 працэнта, чалавек гіне за некалькі секунд. Адбываецца гэта непрыкметна, таму што чадны газ не мае ні колеру, ні паху.

Печка павінна быць без трэшчын, перад ёю прыбіты перадтопкавы ліст. Каб адчуваць сябе бяспечна ў доме з пячным ацяпленнем, абавязкова трэба ўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Пры моцных снегападах лепш не выходзіць з дому. Калі ў гэтым ёсць патрэба, то выходзіць рэкамендуем не аднаму, а з кім-небудзь (асабліва гэта датычыць пажылых людзей, дзяцей), і каб блізкія ведалі, куды вы пайшлі і калі плануеце вярнуцца дамоў. Варта па  магчымасці адкласці паездкі на аўтамабілі.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *