Надзённы клопат камунальнікаў у сувязі з моцнымі снегападамі, што прайшлі, – ачыстка дахаў ад снегу і ледзяшоў.
Ледзяшы ўяўляюць асаблівую небяспеку, як і дахі, укрытыя тоўстым слоем снегу. У першую чаргу брыгады АКС вядуць работы на дахах шматпавярховых дамоў старой забудовы, канструкцыя якіх можа не вытрымаць узнікшай нагрузкі.
Да сезонных работ на дахах камунальнікі завяршылі бягучы рамонт двух пад’ездаў – у дамах у Наваколасаве па вуліцах Алфёрава, 2, і Школьнай, 24. Работы гэтыя выкананы за кошт жыльцоў. У бягучым годзе, як сведчыць агляд жылога фонду Стаўбцоўшчыны, патрэбу ў рамонце маюць больш за два дзясяткі пад’ездаў.
Пр
Фота Васіля ЗЯНЬКО