Культура – фундамент фарміравання і развіцця нацыі

Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Уручэнне прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп» адкрывае Год культуры. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня на цырымоніі ўручэння прэмій.

«Гэта сведчыць аб тым, што дзяржава надае вялікае значэнне развіццю такой важнай сферы, як культура, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – Галоўная задача – актывізаваць інтэлектуальныя і духоўныя сілы нашага народа, падтрымаць ініцыятыву ў мэтах захавання гістарычнай спадчыны, уздыму на новы ўзровень сучаснага мастацтва і выхавання ў грамадзян любові да сваёй Радзімы».

Як лічыць Прэзідэнт, Беларусь багатая на таленты і творчыя дасягненні, якія з’яўляюцца гордасцю краіны. Яскравым пацвярджэннем гэтага стане шырокае святкаванне юбілеяў выдатных дзеячаў мастацтва: Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што на высокім узроўні будзе праведзены і маючы адбыцца 25-ты юбілейны фестываль «Славянскі базар у Віцебску», які стаў той сусветнай пляцоўкай, на якой выступаюць прызнаныя майстры і запальваюцца новыя зоркі.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў час Года культуры ўвага будзе ўдзяляцца не толькі розным напрамкам мастацтва, але і духоўнага жыцця грамадзян.

Культура з’яўляецца фундаментам, на якім фарміруецца і развіваецца любая нацыя, вызначаецца яе жыццяздольнасць і творчы патэнцыял. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Культура знаходзіцца ў аснове ідэалогіі дзяржаў, указваючы тыя напрамкі і мэты, на якія арыентуецца грамадства, – перакананы кіраўнік краіны. – Гэта шматгранная з’ява, якая ахоплівае многія сферы жыцця, у тым ліку працоўную дзейнасць, уладкаванне побыту, стаўленне да прыроды, навакольнага свету і роднага краю».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: нельга забываць аб тым, што культура – гэта і мера чалавечнасці. Без яе не могуць быць паўнацэннымі ні асоба, ні грамадства.

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння людзі маюць патрэбу ў гуманнасці, міласэрнасці, узаемаразуменні і дабраце. «Без удумлівага, мудрага стаўлення да жыцця, без маральных крытэрыяў, заснаваных на шматвяковым вопыце продкаў, немагчыма пабудаваць стабільную і паспяховую дзяржаву», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Сучасныя рэаліі такія, што менавіта згуртаванасць нацыі вакол сапраўдных, стваральных каштоўнасцяў з’яўляецца гарантыяй яе захавання і прагрэсу, духоўнага здароўя і дабрабыту», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць важным, каб дзеячы культуры і мастацтва разумелі гэта і сваёй творчасцю процістаялі бескультур’ю і іншым негатыўным з’явам, якія часта засмучаюць наша жыццё.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *