Місія выратавальнікаў – сацыяльная

Нумары РАНС інфармуе

АКТУАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ

Адна з першых сустрэч выратавальнікаў, што адбылася ў новым годзе, – з сацыяльнымі педагогамі і намеснікамі дырэктараў школ раёна па выхаваўчай рабоце. Акрамя таго, пабывалі яны ў Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. 

Па традыцыі, у работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях распачаўся чарговы год пажарна-прафілактычнай работы, якая ахоплівае не толькі школы і сацыяльныя ўстановы, а жылы сектар, працоўныя калектывы. Першыя ў гэтым годзе сустрэчы ладзіліся з удзелам начальніка аддзела нагляду і прафілактыкі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзіміра Янчыка, начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валерыя Ілюшына. Усе пытанні, якія ўзнімалі выступоўцы, носяць актуальны характар. 

– Сярод іх – правілы пажарнай бяспекі, алгарытм дзеянняў падчас пажару і розных надзвычайных сітуацый, правілы бяспечных паводзінаў на вадаёмах у зімовы перыяд, – адзначае прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. – Каб не гарэлі дамы, не гінулі на пажарах людзі, неабходна не проста ведаць, а выконваць іх у сваім паўсядзённым жыцці. Мы самі ў адказе за ўласную бяспеку.

Безумоўна, выратавальнікі не змаглі пакінуць без увагі пытанне бяспекі дзяцей. Як правіла, дзеці гінуць там, дзе іх пакідаюць без нагляду, дзе аслаблены кантроль за сем’ямі, становішча дзяцей у якіх прызнана сацыяльна небяспечным. Да слова, у рамках сустрэчы далі слова і падрастаючаму пакаленню – хлопчыкам і дзяўчынкам з клуба «Юны выратавальнік» Аталезскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, якія ў творчай форме нагадалі правілы пажарнай бяспекі ў быце, а таксама ўручылі прысутным тэматычныя лістоўкі, буклеты і кніжкі. Самым дасведчаным удзельнікам сустрэчы дастаўся ў якасці падарунка аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

 

ПАДВОРНЫ АБХОД У АПЕЧКАХ

Апечкі, Аталезь і Шашкі трапілі ў цэнтр раённай пажарна-прафілактычнай акцыі.

Супрацоўнікі пажарнай службы сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра, райаддзела міліцыі, Стоўбцыгаза, аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама Шашкоўскага сельвыканкама наведалі домаўладанні жыхароў гэтых населеных пунктаў, усім ім уручылі інструкцыі-рэкамендацыі і памяткі, правялі супрацьпажарны інструктаж. Менавіта ў Апечках у першую гадзіну новага года здарылася трагедыя – на пажары загінулі двое чалавек, састарэлая жанчына і яе сын.

– З пачатку года напружаная абстаноўка застаецца ў цэлым у рэспубліцы, – каменціруе інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч. – На 11 студзеня зафіксавана 297 пажараў, на іх загінулі 62 чалавекі (летась  – 216 пажараў і 33 загінуўшыя). Сёлета сярод ахвяраў ёсць і двое дзяцей… 

Падчас падворнага абходу вяскоўцаў асаблівая ўвага была звернута на сем’і, становішча дзяцей у якіх прызнана сацыяльна небяспечным, на асоб, якія злоўжываюць спіртным, адзінокіх грамадзян, інвалідаў. «Сітуацыя  адносна нармальная, аднак за некаторымі сем’ямі неабходны пастянны кантроль. Сярод іх, напрыклад, сям’я з чацвярыма дзецьмі ў Аталезі. З маці праведзена гутарка, таму што ёсць пытанні да санітарнага стану кватэры, выканання ёю правілаў пажарнай бяспекі. Раней у кватэры былі ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, і яны аб’яднаны ў адзіную сетку з суседскімі – падкрэслівае Таццяна Тарасевіч.

Акрамя таго, з прафілактычнай мэтай наведаны шматкватэрныя дамы па вуліцы Завадской, 3, у Новым Свержані. Там ёсць цэнтральнае ацяпленне, аднак засталіся старыя печкі, распальваць якія небяспечна. Трывожная ў пажарным плане абстаноўка захоўваецца ў адной з кватэр, у якой пражывае пенсіянер. Па дапамогу супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях звярнуліся да яго дарослых дзяцей, аднак пакуль зваротная рэакцыя – нулявая…

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *