Лёгкія на пад’ём

Добраўпарадкаванне Навіна дня Нумары

Жыльцы дзевяціпавярховага дома № 17 па вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах дружна выйшлі на ачыстку свайго двара.

У першы ж дзень снегападу многія мужчыны з гэтага дома паспяшаліся пасля працоўнага дня не да тэлевізара, а на вуліцу. “Узброіўшыся” рыдлёўкамі, яны “ваявалі” са снегам да позняга вечара.

— Гэтым людзям, нашым памочнікам, мы вельмі ўдзячны. Яны не сталі чакаць нічыіх указанняў, а самі, па сваёй волі зрабілі добрую справу, — падзяліўся начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнй работы аб’яднання камунальных службаў Валерый Бохан.

Сапраўды, пабольш бы такіх людзей. А што датычыць названага дома нумар 17, то ён, размешчаны на самым уездзе ў Стоўбцы, стаў яго дастойнай “візітнай карткай”. 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *