Нягледзячы на снегапады

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

АГНІ СТОЎБЦАЎ І НАЛІБАКАЎ

Падведзены вынікі агляду-конкурсу прадпрыемстваў і ўстаноў Стоўбцаў, аграгарадкоў на тэрыторыі раёна на лепшае навагодняе афармленне.

У горадзе прызавыя месцы размеркаваны наступным чынам: першае – ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», другое – Стаўбцоўскія электрасеткі, трэцяе паздзялілі ВУ «Стоўбцыгаз» і ААТ «Стаўбцоўская ПМК». Сярод аграгарадкоў лідзіруюць Налібакі (першае месца), Стары Свержань (друое месца), Вішнявец і Рубяжэвічы (трэцяе месца).

Згодна з палажэннем аб конкурсе, яго пераможцы і прызёры будуць заахвочаны грашовай прэміяй у памеры тры мільёны рублёў – за першае месца, два мільёны рублёў – за другое месца, мільён рублёў – за трэцяе месца. Акрамя таго, рыхтуюцца падзячныя пісьмы ад раённага выканаўчага камітэта індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным домаўладальнікам, якія не занялі прызавых месцаў, аднак дастойна падрыхтаваліся да агляду-конкурсу і сваімі ідэямі, фантазіяй стварылі навагоднюю атмасферу райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў.

 

Мікрафоны ад прадпрымальнікаў

Сёлета, як і ў мінулы Новы год, сям’я індывідуальных прадпрымальнікаў Аляксандра і Тамары Гаўрыловічаў з Новага Свержаня зрабіла адметны падарунак работнікам тутэйшага Дома культуры.

Леташні падарунак ад прадпрымальнікаў Гаўрыловічаў – гэта касцюмы для навагодніх персанажаў – Дзеда Мароза і Снягуркі, сёлетні – мікрафоны і стойкі, неабходныя культработнікам у арганізацыі сцэнічных прадстаўленняў. Акурат у гэтыя святочныя дні новае абсталяванне прыняло на сябе асноўную нагрузку.

Як адзначыла хармайстар Навасвержанскага цэнтральнага Дома культуры Ала Янская, разам з калегамі яны правялі шэсць навагодніх ранішнікаў – для выхаванцаў дзіцячх садоў у Новым Свержані і Заямным, малодшых школьнікаў Засульскай школы, школьнікаў і жыхароў Новага Свержаня. Ранішнік уяўляў сабою добрую і вясёлую казку, у ходзе якой хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі трапіць у госці да Матухны-Зімы і Дамавёнка Кузі. І, хаця Баба-Яга спрабавала стаць на іх шляху, у яе нічога не атрымалася, а паміж імі нават узнікла дружба, бо Бабе-Язе, як і дзецям, таксама хацелася аднаго – свята.

Новыя мікрафоны паслужылі навасвержанскім работнікам культуры і ў саму навагоднюю ноч, падчас дыскатэкі-караоке.

 

ЗАПАТРАБАВАНЫЯ ТОРФАБРЫКЕТЫ

Моцныя маразы, якія прынёс з сабою новы год, значна павялічылі збыт прадукцыі на ААТ «ТБЗ Нёман».

З пачатку года попыт рэзка ўзрос, і торфабрыкетчыкам прыйшлося выходзіць на працу нават у святочныя дні. Вялікую запатрабаванасць у іх прадукцыі праявілі не толькі арганізацыі райпалівазабеспячэння – асноўныя партнёры завода «Нёман», але і прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі суседніх раёнаў, аграсэрвісу, сельгаставарыствы, якія звярталіся да вытворцаў напрамую. Сярод іх – і Стаўбцоўскае аб’яднанне камунальных службаў, якое з пачатку новага года ўжо адгрузіла на свае аб’екты больш за 100 тон торфабрыкетаў. З іх вывазам дапамог завод, які выдзеліў свой транспарт. Такім вось чынам аператыўна былі забяспечаны палівам сацыяльныя ўстановы раёна – Цясноўская, Дзераўнянская і Налібацкая школы, Дзераўнянская ўчастковая бальніца і іншыя. Завод ацяпляе з дапамогай недарагога фрэзернага торфу свой жылы пасёлак.

На гэтым тыдні заводскі канвеер уваходзіць пасля навагодне-ражджэствен%D



Tagged