Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістравана ў новым годзе сем шлюбаў, зроблена восем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 23 маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Дар’я Рубін, Алена Кузьміных, Ганна Ждановіч, Соф’я Пальчык, Кірыл Жукаў, Руслан Яўсейчык, двайняты Ягор і Васіліса Русак, Багдан Цішчанка, Валерыя Тарарай, Ульяна Таяноўская, Арсеній Врублеўскі, Паліна Чачуха, Ганна Крамко, Аліса Гіро, Аляксандр Галавацкі, Вольга Тарасава, Глеб Каменка, Злата Краўцова, Аляксей Вільнявец, Максім Хаклін, Вікторыя Калоша і Захар Шыдлоўскі.

Зямны шлях закончыўся для 46 жыхароў раёна. 

У пажарнай часці тыдзень абышоўся без здарэнняў. 

Міліцыяй зарэгістравана 88 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана чатыры крымінальныя справы, у трох з іх устаноўлены падазраваемыя.

Пракуратурай раёна праведзены маніторынг па пытаннях выканання патрабаванняў Дырэктывы № 1. Устаноўлена, што з-за халатных адносін да сваіх службовых абавязкаў, адсутнасці належнага кантролю ў ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і ААТ Рочавічы», дапускаюцца парушэнні правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі. Кіраўнікам названых гаспадарак унесены прадстаўленні.

Суд пазбавіў волі на адзін год і на пяць гадоў – права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, 32-гадовага жыхара Слабады, які паўторна кіраваў транспартам у нецвярозым стане. Прыменена і спецмера – канфіскацыя матацыкла ММВЗ. 71-гадовая жыхарка Дзяражнага захоўвала ў сябе дома 1 600 літраў брагі,  за гэта аштрафавана на 4 200 000 рублёў.

ДАІ выявіла 158 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 21 недысцыплінаваны пешаход і двое веласіпедыстаў. Раніцай 31 снежня быў затрыманы нецвярозым за рулём бульдазерыст ПМК-233. 1 студзеня з прыкметамі алкагольнага ап’янення кіраваў трактарам МТЗ-82 механізатар ААТ «Жацерава», які ад праходжання агляду адмовіўся.   

 Санітарнай службай знята з рэалізацыі амаль 28 кг прадукцыі: у магазіне «Капейка» ПГУП «ЛАНА-торг» (дырэктар А. С. Шпадарук), кафэ «Тракцір» ТАА «Якімчык»(дырэктар В. В. Гарбар), ПГУП «Антонаўка-торг» п. Нёман (дырэктар А. А. Грамыка) – за адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку; у магазіне ІП Л. Э. Ліпніцкай у Дзераўной – за рэалізацыю прадуктаў з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. Прыпынена работа кафэ «Тракцір». 

«Хуткая» атрымала з пачатку года 325 выклікаў, у прыватнасці, дзевяць – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *