Камунальнікі і ДАІ – адным экіпажам

Добраўпарадкаванне Навіна дня

image_pdfimage_print

За некалькі дзён зімовай стыхіі камунальнікамі вывезена за межы горада 2 500 м3 снегу.

На вывазцы снегу задзейнічана як тэхніка аб’яднання камунальных службаў, так і іншых прадпрыемстваў і арганізацый: ДБУ № 29, аўтапарка № 17, рамонтна-будаўнічага ўпраўлення. Ударнымі тэмпамі вядзецца ўборка прысядзібных тэрыторый, дзеля чаго дадаткова былі створаны тры комплексныя брыгады. Яны абслугоўваюць не толькі Стоўбцы, а і жыллёвы фонд Наваколасава і Дзераўной. У Дзераўной істотную дапамогу камунальнікам аказвае ААТ “Дзераўное”. Адна са створаных брыгад накіравана на ачыстку прыпыначных пунктаў. На дапамогу рабочым, якія шчыруюць пераважна з рыдлёўкамі, выдзелены пагрузчык.

— Мы б зрабілі значна менш, калі б не дапамога экіпажаў інпектараў ДАІ, якія, часова перакрываючы рух на асобных участках, забяспечваюць магчымасць для работы нашай спецтэхнікі на тратуарах і пешаходных дарожках, скрыжаваннях дарог і т. п., — прызнаецца начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы АКС Валерый Бохан. 

Работы па ачыстцы двароў і вуліц працягваюцца.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *