Быць урачом – адказна

Дар’я Трубіна прадстаўляе маладое пакаленне ўрачоў цэнтральнай раённай бальніцы. Выпускніца Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, яна тры гады назад прыехала па размеркаванні ў Стоўбцы.

Дар’я Валер’еўна – афтальмолаг. Па гэтай спецыяльнасці яна ўдаскальвае свае веды і навыкі, набывае каштоўны ўрачэбны вопыт. Штодзённыя працоўныя будні ўрача патрабуюць уважлівых адносін да пацыентаў, клопату аб сваёй урачэбнай рэпутацыі. Дар’я Трубіна ўсведамляе, што гэта вельмі важна для яе станаўлення ў прафесіі, таму патрабавальная да сябе.

Васіль ЗЯНЬКО