За здаровы лад жыцця

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

КЛОПАТ ПРАФКАМА

Прафсаюзны камітэт ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» адзін з першых у раёне заключыў з фізкультурна-аздараўленчым комплексам дагавор на аказанне паслуг па аздараўленні сваіх работнікаў.

Згодна з дагаворам, яны могуць наведваць басейн двойчы на тыдзень на працягу двух месяцаў. Усе наведванні – за кошт прафсаюзных сродкаў. На даны момант 40 работнікаў выказалі жаданне «акунуцца» ў лета і, такім чынам, умацаваць сябе і свой настрой загартоўваючымі працэдурамі. Для некаторых заўзятараў гэта своеасаблівы працяг курса здароўя, таму што басейн яны фактычна наведваюць з першых дзён яго адкрыцця. Аб гэтых паходах яны дзеляцца самымі добрымі водгукамі.  

– Неўзабаве будзем прымаць новы калектыўны дагавор. Пры ўмове прыбытковай дзейнасці пастараемся і надалей захаваць для сваіх работнікаў усе асноўныя сацыяльныя гарантыі і выплаты, – тлумачыць юрысконсульт і старшыня прафсаюзнага камітэта Вераніка Казацкая.

Як вядома, у кастрычніку мінулага года Стаўбцоўскі мясакамбінат быў рэарганізаваны, набыў статус самастойнага прадпрыемства, што стала для калектыву стымулам працаваць яшчэ больш эфектыўна.

А поспехам у працы, згуртаванню калектыву спрыяе такі вось курс на аздараўленне. Таму прыклад работы прафкама прадпрыемства заслугоўвае пераймання.

 

НА МАТЧАВАЙ СУСТРЭЧЫ

Аглядам умення юных лёгкаатлетаў стала матчавая сустрэча выхаванцаў ДЮСШ. Яна праводзілася на спартыўнай базе Узды, мераліся сіламі вучні школ Барысава, Слуцка, Пухавіч, Чэрвеня і Стоўбцаў.

Юныя стаўбчане паказалі належную падрыхтоўку і прывезлі са спаборніцтваў багата ўзнагарод. Ілья Туміловіч перамог у бегу на 60 метраў і ў скачках у даўжыню. У Кірыла Шчыцініна другія вынікі ў гэтых жа відах праграмы.

Гэтыя рабяты вызначаліся ў стартах вучняў 2003-2004 гадоў нараджэння. Не падвялі і іх старэйшыя таварышы, якім па 13-14 гадоў. Тыя ж віды спаборніцтваў – бег на кароткую дыстанцыю і скачкі – пераможна ўдаліся Андрэю Ліпніцкаму. Прытым з вынікам 7,1 секунды ў бегу на 60 метраў Андрэй выканаў нарматыў першага дарослага разраду. Данііл Нашчынец, Карына Уліч сталі другімі, сярэбранымі прызёрамі ў скачках у даўжыню, а Яўген Грышан  у бегу на 60 метраў з перашкодамі.

Поспех выхаванцаў – яшчэ адно пацвярджэнне плёну працы іх трэнераў, асабліва Анатоля Турчановіча.

 

ЁСЦЬ У НАС АСІЛКІ

Магчымасці новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу дазваляюць праводзіць сілавую падрыхтоўку, што важна для ўмацавання здароўя. І для трэніроўкі ўсіх, хто мае мэту прысвяціць сябе заняткам тым ці іншым відам спорту. Аб праведзеных на базе ФАКа спаборніцтвах расказаў трэнер, інструктар-метадыст Яўген Фралоў.

Раённыя спаборніцтвы па рускім жыме – цікавы від праграмы сілавікоў. І тут выявілі пераможцаў у відах праграмы згодна з узростам атлетаў, іх вагавымі катэгорыямі. А сваё ўменне паказвалі і выхаванцы ДЮСШ, пачынаючы з трынаццацігадовых, і дарослыя спартсмены. Сутнасць спаборніцтваў была ў колькасці падыманняў штангі, адпаведна вызначаўся каэфіцыент атлетызму.

Хто ж яны, нашы асілкі? Алена Лапко і Аляксандр Носаў выканалі нарматывы трэцяга дарослага разраду, Юрый Туміловіч – другога дарослага. Самаму юнаму ўдзельніку Аляксандру Канкаловічу пакарыўся нарматыў першага юнацкага разраду. Яны сярод пераможцаў ці прызёраў спаборніцтваў. Дарэчы, усе лаўрэаты атрымалі медалі і каштоўныя падарункі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *