Дарожнікі працуюць круглыя суткі

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Менавіта такая абстаноўка складвалася на Стаўбцоўшчыне на мінулым тыдні. Паводле даных цэнтра аператыўнага кіравання, на дарогах раёна працавалі адначасова па некалькі дзясяткаў адзінак рознай снегаўборачнай тэхнікі – пескасолераскідвальнікаў, трактароў са шчоткамі, пагрузчыкаў, аўтагрэйдараў ДРБУ № 135, ДЭУ № 62, аб’яднання камунальных службаў. З пачатку гэтага тыдня сітуацыя з надвор’ем крыху стабілізавалася, хаця нельга забываць, што ў любы момант зіма можа зноў паказаць свой нораў і неабходна быць гатовымі трымаць чарговы ўдар снежнай стыхіі.

У цэлым, агульнымі намаганнямі сітуацыя на дарогах значна палепшылася, аднак адна з надзённых задач, пастаўленых перад арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, на даны момант – ачыстка дахаў сваіх аб’ектаў ад снегу і ледзяшоў.

– Пачынаючы з чатырох гадзін раніцы 12 студзеня, калі пачаліся снегапады, нашы работнікі працавалі круглыя суткі, – зазначае дырэктар ДРБУ № 135 Вадзім Савіцкі. – У цэлым на ачысту дарог было выведзена 16 адзінак спецтэхнікі. Паўтара дзясятка чалавек уручную займаліся ачысткай прыпыначных павільёнаў, мастоў і бар’ерных агароджванняў. Разам з уборкай снегу вялася і пасыпка дарог супрацьгалалёднымі матэрыяламі.

Дарожнікі працавалі ў надзвычайных умовах, па 11 гадзін у суткі. І калі ў людзей пераважаў настрой на ліквідацыю наступстваў зімовай стыхіі, то тэхніка вытрымлівала не заўсёды. «На даны момант дзве адзінкі тэхнікі знаходзяцца ў рамонце – стараемся аператыўна набываць неабходныя запасныя часткі, каб не дапусціць збояў у рабоце», – падкрэслівае Вадзім Савіцкі. У сувязі з вялікімі аб’ёмамі работ значна ўзрос і расход  паліва. Да прыкладу, ноччу з 12 на 13 студзеня, у пік снегападаў, ДРБУ № 135 было зрасходавана 3,5 тысячы літраў дызельнага паліва, у іншыя дні гэты паказчык складаў 1,3 тысячы літраў.         

Пры аднаўленні снегападаў і далейшым пагаршэнні метэаралагічных умоў просім усіх грамадзян  праяўляць свядомасць і таксама выходзіць на ачыстку ад снегу дваровых і прылеглых тэрыторый. Гэтыя тэрыторыі неабходна вызваліць ад транспартных сродкаў, каб забяспечыць доступ для работы спецтэхнікі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фото Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *