Працуюць спецыяльныя брыгады

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Райспажыўтаварыства мае шмат аб’ектаў, якія актыўна наведваюцца штодзень. Працуе больш за 60 магазінаў у сельскай мясцовасці. Таму ў дні снегападаў кіраўніцтва райспажыўтаварыства перагледзела графік работы службаў. Створаны тры брыгады з ліку будаўнікоў, электрыкаў, працаўнікоў аддзела транспартнай службы для своечасовай расчысткі дахаў ад снегу і збівання ледзяшоў са стрэх. Дзве брыгады працуюць у сельскай мясцовасці і адна – на ведамасных аб’ектах у райцэнтры. Сітуацыя строга кантралюецца, каб стварыць бяспечныя ўмовы наведвальнікам гандлёвых аб’ектаў. Прыемна і працаўнікам магазінаў, і пакупнікам, што прыгожая снежная зіма дастаўляе задавальненне, а не трывогі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *