З клопатам пра пажылых

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Спрадвеку ў зімовыя дні замятала двары, наваколле, і асабліва гэта адчувалі жыхары аддаленых вёсак.

Многія службы раёна азадачаны тым, каб прыйсці на дапамогу сельскім жыхарам. Аб пажылых бярэ на сябе клопат і раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пры экстрэмальных умовах надвор’я пажылыя людзі, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні цэнтра, у такія дні могуць звяртацца па дапамогу да сацыяльнага работніка. У звычайны час года сацработнікі наведваюць падапечных ва ўстаноўленыя дні па дагаворы. У тэрытарыяльным цэнтры ў рабочыя дні з 8 да 17 гадзін працуе тэлефон гарачай лініі – 5-15-95.

Работнікі сацыяльнай службы звяртаюць увагу на тое, каб і родныя дзеці, бацькі якіх пражываюць адзінока ў сваіх дамах, мелі абавязак аблегчыць ім жыццё ў зімовы час. У нашым раёне адзінока пражываючых грамадзян  пенсіённага ўзросту 3355 чалавек.

Пр

 

ПЕРШАЯ ДАПАМОГА ПРЫ АБМАРАЖЭННЯХ:

  • пацярпеўшага накрыць цёплай коўдрай, каб спыніць страту цяпла арганізмам;
  • сагрэць паражоныя канечнасці цёплымі, але не гарачымі грэлкамі;
  • паражоныя ўчасткі закрыць стэрыльнай павязкай;

ні ў якім разе не расціраць траўміраваную халодную скуру, асабліва, калі на яе паверхні ўтварыліся ці лопнулі пухіры;

  • нельга спрабаваць саграваць чалавека алкагольнымі напіткамі, якія выклікаюць спазм сасудаў.


Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *