Актуальна

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

ЗА НЯЎБРАНЫ СНЕГ – ШТРАФ

У Беларусі плануецца ўнесці адказнасць за няўбраны снег вакол уласнага аўтатранспарту, паведаміў журналістам міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

«Распрацаваны праект нарматыўна-прававога акта, які прадугледжвае кампетэнцыю мясцовых органаў улады зацвярджаць правілы добраўпарадкавання, у якіх будуць вызначаны патрабаванні да ўтрымання тэрыторый. Мы гаворым: тое, што сёння людзі выйшлі і зрабілі добраахвотна, будзе абавязкам».

Праблема ўборкі двароў ад снегу застаецца. Аляксандр Церахаў падзякаваў тым, хто дапамог камунальным службам з расчысткай тэрыторый. Новаўвядзенне будзе накіравана на тое, каб грамадзяне ў абавязковым парадку ўбіралі тэрыторыю. «Задача – не штрафаваць, не прыцягваць да адказнасці. Мы хочам, каб грамадзяне выходзілі і ўбіралі тэрыторыю вакол сваіх аўтамабіляў. І тым самым зрабілі жыццё прасцей і сабе, і іншым,» – сказаў Аляксандр Церахаў.

 

ФЕРМАМ ПАТРЭБНЫ ДЫЗЕЛЬ-ГЕНЕРАТАРЫ

У гэтым годзе ўсе малочнатаварныя фермы на тысячу кароў будуць абсталяваны стацыянарнымі дызель-генератарамі. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

Больш дробныя фермы павінны будуць мець перасоўныя дызель-генератары магутнасцю не менш як 40 кВт. Такое рашэнне прынята з улікам наступстваў нядаўняга цыклона, калі без электраэнергіі засталася вялікая колькасць малочнатаварных фермаў.

Вялікія снегапады ў многім пайшлі на карысць сельскай гаспадарцы. Так, ацэньваючы стан азімых, Міхаіл Русы адзначыў, што сітуацыя на палях здавальняючая, лепшая за мінулагоднюю.

БелТА

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *