У нашай краіне

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

ПРЭЗІДЭНТ ЗАЦВЕРДЗІЎ ГЕНПЛАНЫ ГАРАДОЎ-СПАДАРОЖНІКАЎ БРЭСТА, ГРОДНА І МІНСКА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей і генеральныя планы горада-спадарожніка Брэста – Жабінкі, горада-спадарожніка Гродна – Скідзеля, а таксама гарадоў-спадарожнікаў Мінска – Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Рудзенска, Смалявіч і Фаніпаля. Адпаведны ўказ нумар 13 Прэзідэнт падпісаў 18 студзеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У схемах улічаны асаблівасці кожнай вобласці, закладзеныя ў аснову распрацаваных рацыянальных мадэляў іх тэрытарыяльнай арганізацыі з устанаўленнем асноўных планіровачных восяў і цэнтраў рассялення насельніцтва, што фарміруюць унутраную структуру – унутрыабласныя рэгіёны. Вызначаны таксама прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных тэрыторый, інжынерна-тэхнічнай і транспартнай інфраструктуры, прадугледжаны стварэнне аптымальнай сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага і мясцовага значэння і развіццё турызму.

Як растлумачылі ў прэс-службе, рэалізацыя генеральных планаў развіцця гарадоў-спадарожнікаў будзе садзейнічаць узаемаўвязанаму развіццю гарадоў-цэнтраў з выкарыстаннем сацыяльнай інфраструктуры гарадоў-спадарожнікаў для паляпшэння абслугоўвання сельскага насельніцтва, паляпшэнню інвестыцыйнага клімату сталіцы і абласных цэнтраў за кошт пашырэння выбару інвестыцыйных пляцовак, забяспечаных працоўнымі рэсурсамі, транспартнай і інжынернай інфраструктурай.

 

ДОЛЯ АЙЧЫННЫХ ТАВАРАЎ СКЛАДЗЕ 70-75 ПРАЦЭНТАЎ

Долю айчынных тавараў у рознічным тавараабароце ў Беларусі ў 2016 годзе плануецца давесці да 70-75 працэнтаў. Гэта ўключана ў комплекс мер па вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2016 годзе, які зацверджаны сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 28/2 ад 18 студзеня 2016 года.

Акрамя таго, зацверджаны комплекс мер прадугледжвае ўдасканаленне інстытута падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай, прыцягненне суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці да будаўніцтва і функцыянавання інфраструктурных аб’ектаў, актывізацыю работы па мадэлі дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

«У галіне сацыяльнай палітыкі плануецца стварэнне новых рабочых месцаў, удасканаленне механізмаў падтрымкі беспрацоўных, а таксама механізмаў прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі», – гаворыцца ў паведамленні.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *