Дылерскі дагавор

Нумары Прамысловасць

Удалым стартам пачынаецца новы год на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы.

Пасля працяглых навагодніх канікулаў вытворцы ўжо адгрузілі ў Маскву чатыры кампрэсарныя станцыі. Да канца студзеня плануецца адгрузіць яшчэ тры станцыі на айчынны рынак.

– У новым годзе працягнуты дылерскі дагавор з нашым даўнім партнёрам – Гандлёвым домам «Рэміза» (г. Масква), – тлумачыць начальнік аддзела збыту Віктар Круглік і адзначае, што, згодна з бізнес-планам, ставіцца задача рэалізаваць у бягучым годзе каля 100 кампрэсарных станцый (у 2015 годзе было 60).

Расійскі і айчынны рынкі застаюцца для вытворцаў асноўнымі ў пытаннях збыту кампрэсарных станцый. Канкурэнцыя высокая, у тым ліку на айчынным рынку, дзе шырока прадстаўлена аналагічная  прадукцыя вядомых замежных марак. Узнікае нямала і іншых цяжкасцяў, таму, каб захоўваць канкурэнтаздольнасць, прыходзіцца карэкціраваць цэны на сваю прадукцыю, маркетынгавую палітыку і т. п.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *