У новым годзе – майстэрства, клопат, дапамога

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Майстэрства вопытнейшаму стропальшчыку Стаўбцоўскага доследнага лясгаса Станіславу Змачынскаму не займаць. На працягу многіх гадоў ён паспяхова працуе ў вытворчым цэху дрэваапрацоўкі Акінчыцкага лясніцтва, забяспечваючы бесперабойнай падачай драўніны зладжаны рытм работы станочнікаў. Піламатэрыялы з цэха адпраўляюцца замежнаму пакупніку.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

І ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ДОМА-ІНТЭРНАТА

Моладзі раёна, якая гэтымі днямі развітваецца з рэспубліканскай дабрачыннай акцыяй БРСМ і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «Цуды на Ражджаство», ёсць аб чым расказаць.

Самае памятнае – гэта радасць дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, маленькіх пацыентаў дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы ад атрыманых падарункаў, якія перадавалі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, валанцёрамі школ № 3 і № 2 горада Стоўбцы. У падарунках дзеці і маладыя інваліды знайшлі для сябе нямала прыемнага і карыснага – канцылярскія прылады, цацкі. Своеасаблівым творчым падарункам стала праграма «Ражджэственская казка», падрыхтаваная педагогамі Дома творчасці дзяцей і моладзі.  

– Дзякуй усім школам, якія зрабілі акцыю такой шчодрай і міласэрнай, – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Па традыцыі, вялікі падарунак, прызначаны для выхаванцаў аднаго з дамоў-інтэрнатаў, быў перададзены ў абласны камітэт БРСМ.

 

У СВАБОДНЫМ ПЛАВАННІ

Рабочыя будні райспажыўтаварыства ў пачатку новага вытворчага года характарызуюцца новымі аспектамі работы з пастаўшчыкамі ў сувязі з прыняццем Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановы аб спынненні на пастаяннай аснове цэнавага рэгулявання шэрагу прадуктовых тавараў – хлеба, мяса, яек, малочных прадуктаў, дзіцячага харчавання.

Арганізатары гандлю ўзгадняюць цяпер закупачныя цэны з вытворцамі, каб канечная цана на прадукты ў магазінах была па кішэні пакупнікам. Гэтыя прадукты па-ранейшаму застаюцца ў разрадзе так званых сацыяльных, якія штодзень прысутнічаюць на абедзенным стале.

Як зазначае кіраўніцтва райспажыўтаварыства, адзначаныя прадукты ў магазінах спажывецкай кааперацыі прадстаўлены ў шырокім асартыменце ў розных цэнавых сегментах дзякуючы канкурэнцыі вытворцаў.

 

ДАРОЖНІКІ – ДЗІЦЯЧАМУ САДУ

Дапамогу дзіцячаму саду № 4 г. Стоўбцы ва ўборцы тэрыторыі ад снегу аказала ДЭУ № 62.

За час снегападаў дарожнікі не адзін раз наведваліся сюды і расчышчалі ўсё, з чым не справіцца ўручную, а апошні раз – прыехалі з аўтавышкай, каб збіць з даху наледзь і зрабіць прагулкі дзетак на свежым зімовым паветры поўнасцю бяспечнымі.

– Гэта нашы шэфы. З якой просьбай да іх не звернешся, абавязкова атрымаеш дапамогу, – з удзячнасцю і павагай кажуць пра сваіх даўніх памагатых з ДЭУ № 62  работнікі дзіцячага сада.

Да прыкладу, восенню, у разгар сезона нарыхтовак на зіму, дарожнікі спецыяльна выдзелілі тэхніку, каб даставіць на кухню падшэфнай дзіцячай дашкольнай установы ўсю неабходную сельскагаспадарчую прадукцыю – бульбу, моркву, буракі і іншае. Бываюць выпадкі, калі без дарожнікаў ніяк не абысціся: напрыклад, калі трэба адвезці на прыёмны пункт макулатуру ці іншыя другасныя матэрыяльныя рэсурсы.

 

ПРЫЧЫНА – ВАДЗІЦЕЛЬСКІ ФАКТАР

З-за надвор’я са снегападамі не абышлося без дарожна-транспартных здарэнняў.

– Дарогі на тэрыторыі раёна расчышчаны, пасыпаны супрацьгалалёднымі матэрыяламі, – дае ацэнку дарожнай сітуацыі супрацоўнік аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Андрэй Пальчэўскі. Экіпажы ДАІ ў гэтыя «гарачыя» дні працавалі ў пары з дарожнікамі і камунальнікамі – забяспечвалі бесперашкодную ачыстку найбольш небяспечных участкаў дарог і вуліц. Аднак без аварый усё-такі не абышлося. Паводле даных ДАІ, іх зарэгістравана восем, і ў адной з іх пацярпелі двое чалавек.

14 студзеня на 271 км аўтадарогі М1/Е30, паблізу паварота на Ператокі, аўтамабіль «Субара», за рулём якога знаходзілася 63-гадовая жыхарка Баранавічаў, занесла на сустрэчную паласу. Адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Опель», які рухаўся ў сустрэчным накірунку. З траўмамі вадзіцель аўтамабіля «Субара» дастаўлена ў хірургічнае аддзяленне бальніцы, яе пасажыр – у рэанімацыйнае аддзяленне… 

Прычынай гэтай аварыі  з пацярпелымі, як і большасці іншых аварый у гэты «слізкі» перыяд, з’яўляецца вадзіцельскі фактар.

– З улікам пагодных умоў вадзіцелям неабходна правільна выбіраць бяспечную хуткасць руху, захоўваць дыстанцыю, не рабіць рэзкіх рухаў і быць асабліва ўважлівымі, каб пазбегнуць заносу, – нагадвае Андрэй Пальчэўскі.

Зімні стыль язды – гэта своеасаблівы экзамен для любога вадзіцеля, нават з вялікім стажам.  

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *