Адзінаццаць дыпломаў

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Каманда вучняў нашага раёна вярнулася з абласнога этапу рэспубліканкай прадметнай алімпіяды з важкім багажом – нашы вучні заваявалі 11 дыпломаў.

У гэтым ліку – сем дыпломаў на рахунку вучняў СШ № 3 г. Стоўбцы. Зноў парадавалі ўсіх інфарматыкі, вучні таленавітага і самаадданага педагога Уладзіміра Радзіона. Дыплом І ступені атрымаў Павел Камёнка, дыплом ІІІ ступені – Вадзім Ракевіч. «Ураджайнай» была інтэлектуальная паездка і для матэматыкаў гэтай школы. Алеся Тарайковіч, Дзмітрый Валай атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Гэта і адзнака працы настаўнікаў Вячаслава Цвірко-Гадзіцкага і Марыны Казлоўскай. Дыплом І ступені па працоўным навучанні атрымала Паліна Лапко (настаўніца Валянціна Сідаровіч). Віялета Герасіменка заваявала дыплом ІІІ ступені па рускай мове і літаратуры, з ёю працуе настаўніца Таццяна Урбан. Дыплом такой жа вартасці па геаграфіі атрымала  Алена Глоба. Радасць перамогі дзеліць разам з ёю настаўніца Эма Жук. Два дыпломы ІІ ступені папоўнілі скарбонку гімназіі № 1 г. Стоўбцы: Вікторыя Канавал адзначана ў алімпіядзе па грамадазнаўстве, настаўніца Марына Ларычэва, а Вікторыя Паўлюць – па беларускай мове і літаратуры, настаўніца Яніна Дрозд.  Вучаніца вучэбна-педагагічнага комплексу Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Хрысціна Бабровіч узнагароджана дыпломам ІІІ ступені па беларускай мове і літаратуры, з ёй працуе настаўніца Наталля Панфілава. Па гэтым жа прадмеце дыплом такой жа вартасці атрымала вучаніца Рубяжэвіцкай сярэдняй школы Аксана Бурак (настаўніца Зінаіда Казлоўская).

Ці трэба гаварыць, што такія важкія інтэлектуальныя перамогі – яркая падзея не толькі для тых устаноў адукацыі, вучні якіх паказалі такія высокія вынікі, але і для ўсяго раёна.

Некаторыя з адзначаных вучняў увойдуць у каманду Мінскай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *