У камітэце дзяржкантролю

Захаванне тэмпературнага рэжыму на сацыяльных аб’ектах

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 17 снежня 2013 года праведзена гарачая лінія з насельніцтвам Мінскай вобласці на тэму: «Паўната і своечасовасць прынятых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі мер па ацяпленні аб’ектаў сацыяльнай сферы (дзіцячых садоў, школ, бальніц)».

На гарачую лінію звярнуліся 11 грамадзян. У асноўным грамадзяне скардзіліся на незахаванне тэмпературнага рэжыму ў дзіцячых садах, школах.

Пасля правядзення гарачай лініі Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці з улікам кампетэнцыі вырашэння пытанняў, паднятых у зваротах грамадзян, даручыў мясцовым выканаўчым органам улады сумесна з адказнымі службамі забяспечыць поўны, аб’ектыўны і аператыўны разгляд зваротаў, якія паступілі, а таксама прыняць меры па вырашэнні ўказаных у зваротах праблем.

Напрыклад, пры разглядзе зваротаў было ўстаноўлена, што ва УА «Казловіцкая СШ» Слуцкага раёна не захоўваўся тэмпературны рэжым з-за няспраўнасці сістэмы ацяплення. Няспраўнасць была аператыўна ліквідавана, а тэмпературны рэжым стаў адпавядаць прадугледжанай норме. У ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Раваніцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Чэрвеньскага раёна незахоўванне тэмпературнага рэжыму было звязана з правядзеннем бягучага рамонту сістэмы ацяплення на цеплатрасе, які таксама хутка быў завершаны. Але ёсць і іншыя выпадкі. У дашкольнай установе ДУА «Халопеніцкія яслі-сад № 6 Крупскага раёна» дзецям прыходзіцца адзявацца цяплей і спаць у верхнім адзенні, бо тэмпература складае +18 0С і ніжэй, што не адпавядае нормам тэмпературы паветра ў памяшканнях устаноў дашкольнага выхавання, якія прадугледжаны Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2013 № 8.

Для прыняцця адпаведных мер рэагіравання Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці накіраваў указаную інфармацыю ва ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама.

А. КУЛЬБАКІН, начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *