Служба «101» інфармуе

Пашкоджаныя холадам

Асцярожна, моцны мароз! Гэты заклік – трывожная перасцярога, калі апускаецца тэмпература на вуліцы. Па стане на 21 студзеня чацвёра чалавек на тэрыторыі Мінскай вобласці атрымалі абмаражэнні.

Самая небяспечная думка, якая можа ўзнікнуць, – “а са мною гэта не здарыцца”, “я нарадзіўся ў кашулі” і т. п. Але, як вядома, Бог беражэ толькі беражонага.

Абмаражэнне наступае ў выніку розных прычын. Асноўныя з іх – гэта знешняе ўздзеянне. Халодны вецер, нізкая тэмпература. Таксама спадарожнічаюць абмаражэнню такія фактары як алкагольнае, наркатычнае ап’яненне.

Калі непрыемнасцяў не ўдалося пазбегнуць, важна ўмець аказаць дапамогу. Вялікае значэнне маюць працэдуры па агульным саграванні пацярпелага, якому трэба даць гарачага чаю, малака. Неабходна выклікаць хуткую дапамогу, а да яе прыезду аказваць першую дапамогу самім.

Для гэтага трэба не дапусціць сагравання пашкоджаных участкаў цела звонку, таму што цёплыя паветра і вада, дотык цёплых рук аказваюць у гэтым выпадку адмоўнае ўздзеянне. Пры пападанні пацярпелага ў цёплае памяшканне варта ізаляваць пашкоджаныя ўчасткі цела з дапамогай ватных і марлевых тканевых павязак. Вельмі важна, каб тканіна павязкі закрывала толькі тыя ўчасткі скуры, якія пашкоджаны. Не менш важна забяспечыць нерухомасць пашкоджаных холадам кісцяў і ступняў, бо сасуды робяцца дастаткова ломкімі.

Пры своечасовым аказанні першай дапамогі пры абмаражэнні, пацярпеламу ўдаецца пазбегнуць цяжкіх наступстваў. Не будзьце абыякавыя да ўласнай бяспекі.

«Гарачы» сезон

Прычына пераважнай большасці пажараў у зімовы час – няспраўнасць пячнога абсталявання або яго перанагрэў. Гэтаму ёсць і трывожныя прыклады. 20 студзеня паступіла паведамленне аб пажары з вёскі Дзенісы. Выратавальнікі ўбачылі над драўляным домам адкрытае полымя. Са слоў гаспадыні, муж раніцай распаліў печ і пайшоў на працу. Яна займалася гаспадарчымі справамі, а калі заўважыла агонь і кінулася на гарышча, то ўбачыла, як вакол дымахода гараць рэчы. У выніку пажару дому нанесены значныя пашкоджанні.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае пра захаванне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Пры карыстанні ацяпляльнымі печамі строга забаронена выкарыстоўваць печы з трэшчынамі і няспраўнымі дзверцамі. Нельга распальваць печы лёгказагаральнымі вадкасцямі (бензінам, керасінам, растваральнікамі і т. п.).

Небяспечна пакідаць распаленую печ без нагляду або даручаць нагляд за ёю дзецям, кідаць у яе выбуховыя і іскраўтваральныя прадметы, перанаграваць яе. Паблізу з печчу нельга складваць вопратку і розныя лёгказагаральныя прадметы, а попел з печы трэба ссыпаць далей ад пабудоў, ад сціртаў сена і саломы, у прыгатаваную яму, папярэдне затушыўшы яго вадой ці снегам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *