Абмен пасведчанняў воінам-інтэрнацыяналістам

Аб абмене пасведчанняў

1 кастрычніка 2012 года выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 448 «Аб некаторых пытаннях перарэгістрацыі дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы». Перарэгістрацыя прадугледжвае праверку правамернасці раней выдадзеных пасведчанняў ветэранаў і інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў і выдачу пасведчанняў нацыянальнага ўзору. Праводзіцца перарэгістрацыя з 1 студзеня 2013 года да 1 ліпеня 2014 года. Для правядзення праверкі правамернасці выдачы пасведчанняў ветэранам і інвалідам баявых дзеянняў у Рэспубліцы Афганістан на працягу сакавіка — красавіка неабходна прадаставіць у Стаўбцоўскі раённы ваенны камісарыят наступныя дакументы: дзве фотакарткі; копію
пашпарта — 31, 32 старонак і рэгістрацыі; копію пасведчання аб праве на льготы; копію ваеннага білета — 1, 7 старонак або той, дзе
ёсць пячатка аб удзеле ў баявых дзеяннях; копію любога архіўнага дакумента (даведка з воінскай часці, пасведчанне да баявога медаля ці ордэна і інш.), дзе ўказаны ўдзел у баявых дзеяннях.

Неабходна пры дапамозе ваеннага камісарыята накіраваць запыт у архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі г. Падольска для пацвярджэння ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Выдача пасведчанняў ветэрана і інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў нацыянальнага ўзору будзе праводзіцца ў
Стаўбцоўскім райваенкамаце з 1 ліпеня па 31 снежня 2014 года па спецыяльна сфарміраваных спісах пад асабісты роспіс ветэранаў і
інвалідаў баявых дзеянняў.

Віды пасведчанняў:

1. Пасведчанне інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых
дзяржаў.

2. Пасведчанне ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых
дзяржаў, якое падраздзяляецца на пасведчанні:

— для ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

— для работнікаў, якія абслугоўвалі воінскія кантынгенты
Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі іншых дзяржаў і атрымалі раненні,
кантузіі, калецтвы або ўзнагароджаныя ордэнамі, медалямі СССР, за
ўдзел у забеспячэнні баявых дзеянняў;

— для работнікаў, якія накіроўваліся ў Афганістан у перыяд са
снежня 1979 года па снежань 1989 года;

— для ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія
атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў перыяд баявых
дзеянняў.

Вячаслаў ВОРАНАЎ, ваенны камісар
Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *