Покліч вясны

Паклікаць зусім блізкую каляндарную вясну ў мінулую суботу на гарадскую пляцоўку «Вербачка» адважыліся далёка нямногія стаўбчане – прыпудзіў, відавочна, непрывычны мароз. А вось для ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры і Навасвержанскага дома культуры зімовае надвор’е было ў самы раз. Павесяліць прысутных, паддаць ім рухавасці сваім гарэзлівым рэпертуарам завіталі і артысты з Хатлян Уздзенскага раёна. […]

Продолжить чтение

Масленіца па-налібацку

У аграгарадку Налібакі Масленіцу арганізавалі ў дзень выбараў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Як заўсёды, на дапамогу старшыні Налібацкага сельвыканкама Аляксандру Пілінкевічу прыйшлі яго сябры, у ліку іх – выхадцы з Налібак, а таксама цяперашнія дачнікі, сярод якіх нямала людзей творчых, як журналіст Галіна Думчава. Супрычыніўшыся да арганізацыі масавага свята, яна прыехала са сваёй сям’ёй. Сын […]

Продолжить чтение

Аб пітной вадзе

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці праведзена гарачая лінія па пытанні якасці забеспячэння жыхароў сталічнага рэгіёна пітной вадой. У Мінскай вобласці гаспадарча-пітное водазабеспячэнне мае 4270 цэнтралізаваных падземных крыніц, 4327 крыніц дэцэнтралізаванага водазабеспячэння, а таксама з 1480 камунальнымі і 2484 ведамаснымі водазаборамі. Як аказалася, паднятае пытанне актуальнае для многіх населеных пунктаў. Большая частка насельніцтва непакоіцца з-за павышанай канцэнтрацыі […]

Продолжить чтение

Працаваць з людзьмі

Пытанні работы міліцыі і іншых праваахоўных органаў ўзнімаліся на гэтым тыдні на нарадзе ў Прэзідэнта краіны. Будні крымінальнай міліцыі ў першую чаргу звязаны з раскрыццём злачынстваў, у тым ліку тых, канцы якіх губляюцца ў глабальнай сетцы інтэрнэту. Нягледзячы на камп’ютарныя і іншыя «тэхналогіі» супрацьпраўных дзеянняў, у сучасных умовах крымінальнай міліцыі важна актыўна працаваць з людзьмі, […]

Продолжить чтение

Вытворчая эліта

Адзін з асноўных і, бадай, самых працаёмкіх участкаў на камбінаце, – мяса-тлушчавы. Тут за змену перапрацоўваецца да сотні галоў буйной рагатай жывёлы і столькі ж – свіней. Дзённая норма нярэдка перавыконваецца ў два разы. Ударна працуе кожны работнік участка, пачынаючы ад байца жывёлы і заканчваючы яго начальнікам Таццянай Доўнар. Дзесяць гадоў на прадпрыемстве баец жывёлы […]

Продолжить чтение

Камбінат – жыцця старонка

У калектыве мясаперапрацоўшчыкаў шчыруе каля 380 чалавек. Сваіх працаўнікоў дырэкцыя падтрымала прадуктовымі наборамі ўласнай прадукцыі на суму 60 рублёў у сувязі з Днём абаронцаў Айчыны, жаночым днём. Своеасаблівым падарункам для іх няхай будзе і гэты расказ на старонках газеты. Усё жыццё прысвяціла камбінату, перажыла разам з ім перыяды спадаў і ўзлётаў, пачынаючы з 1981 года, […]

Продолжить чтение

Рамуальда Бурдукевіч: «Задача 2018 года – пабудаваць новы цэх і атрымаць сертыфікат КНР»

– Мінскім абласным выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб атэстацыі дзяржаўных прадпрыемстваў для адгрузкі прадукцыі ў Кітай і іншыя краіны. Адна з асноўных умоў – наяўнасць асобных цэхаў для забою свіней і буйной рагатай жывёлы. У сувязі з гэтым губернатарам вобласці разгледжана пытанне аб будаўніцтве на нашым камбінаце новага цэха забою жывёлы. Разглядаецца пытанне аб перадачы […]

Продолжить чтение

Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат – брэнд раёна

ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» выходзіць са сваёй прадукцыяй на ўсходнія рынкі збыту – гэта адна з апошніх навін, якая не магла не выклікаць шчырую радасць за нашых мясаперапрацоўшчыкаў. Яны даўно і плённа супрацоўнічаюць з Расійскай Федэрацыяй, летась пачалі адгрузкі ў Казахстан. І цяпер – узяты новы кірунак, які сягае далёка за далягляд кантынентаў. Адметна, што […]

Продолжить чтение

Служаць малой радзіме

У мінулым годзе райаддзел міліцыі папоўніўся чатырма маладымі супрацоўнікамі, выпускнікамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Перспектыўныя маладыя кадры прызначаны на адказныя пасады ў розныя падраздзяленні. І варта зазначыць, што кіраўніцтва райаддзела чарговы раз засведчыла сваю стаўку выключна на мясцовыя, стаўбцоўскія кадры. Усе маладыя супрацоўнікі родам са Стаўбцоўшчыны і будуць служыць ёй, сваёй малой радзіме, […]

Продолжить чтение