Музыка нас звязала

Навучэнцы ДУА «Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў» выходзяць пераможцамі ў розных конкурсах, фестывалях, дзе б яны ні прадстаўлялі сваю радзіму. У любімай Беларусі, нават за яе межамі прыемна чуць імёны нашай таленавітай моладзі. На гэты раз стаўбчане дэманстравалі свой талент на I Міжнародным форуме духавога мастацтва «Фанфары Наднямоння – 2018» у Стоўбцах, дзе сабраліся прадстаўнікі Беларусі, […]

Продолжить чтение

Вятры майго дзяцінства

Маё далёкае дзяцінства было звязана з яздой на веласіпедзе. Мясцовыя жыхары веласіпед называлі роварам. У пасляваенны час (з сямі гадоў) я спраўна круціў педалі замежнага ровара, аглядаючы знаёмыя прасторы роднага кута. Пасля вайны ў нашай вёсцы былі толькі два веласіпеды: у Аляксея Карпуця і ў нашай сям’і. Пры адступленні нямецкія салдаты пад пагрозай расстрэлу адбіралі […]

Продолжить чтение

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе

«Мая малая радзіма» – такі конкурс аб’яўляе рэдакцыя нашай газеты. Калі ласка, дасылайце фотаздымкі, фіксуйце ўсё, што здасца вам прыгожым, цікавым, незвычайным. У кожнага ёсць шанц убачыць сваё фота ў газеце. З задавальненнем разгледзім і пастараемся змясціць у «Прамені» вашы апавяданні, эсэ аб дарагіх, любых сэрцу мясцінах. Успаміны, расказы аб тым, чым жыве сёння наш […]

Продолжить чтение

Як нараджаюцца музыкі

Скрыпка… Які гэта прыгожы па гучанні музычны інструмент! Які цуд можна стварыць, іграючы на ёй! Скрыпка можа перадаць усе эмоцыі, стан душы. Але для гэтага трэба ўмець адчуваць яе, зжыцца з ёй. У нашым горадзе шмат дзяцей і дарослых валодаюць гэтым інструментам. Многія з іх наведвалі скрыпічнае аддзяленне Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў ці цяпер там […]

Продолжить чтение

На рабоце за станком, дома – за рукадзеллем

Станочніца філіяла кіруючай кампаніі холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы з больш чым 10-гадовым стажам работы Наталля Карповіч прыемна здзівіла ўсіх сваім хобі. Мастацкія рэчы, вырабленыя з пластыкавых бутэлек, скуры і іншых падручных матэрыялаў, адразу выстаўлялі па ініцыятыве прафсаюза на мастацкіх выставах у фае завода. Выклікала захапленне ва ўсіх, як можна падрыхтаваць такія вытанчаныя […]

Продолжить чтение

Здатнасць

СВЯТА З ДЭКОРАМ Раённае свята працы было дэкарыравана салодкай выставай. Удзельнікі ўрачыстасці маглі паглядзець, на што здольныя кандытары аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. Яны падрыхтавалі кэндзі-бар – гэта папулярны салодкі стол, на якім прадстаўлены кандытарскія вырабы ручной работы. Кандытары спаборнічаюць паміж сабою ў стварэнні арыгінальнага дызайну і адметнай тэматыкі для кэндзі-бара. І стаўбцоўскія ўмельцы пад кіраўніцтвам […]

Продолжить чтение

Прафсаюзы

ПЛЁННА ПРАЦАВАЦЬ І ЗМЯСТОЎНА АДПАЧЫВАЦЬ Прафсаюз аграпрамысловага комплексу аб’ядноўвае ў сваіх радах 29 пярвічак. Адну з іх, якая створана і працуе ў ААТ «Вялікі Двор», чатырнаццаты год узначальвае Вікторыя Райская. Вікторыя Валер’еўна – прызнаны лідар і паважаны ў калектыве чалавек. Яна адказна ставіцца да сваёй грамадскай работы. Стараецца па меры магчымасці вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць […]

Продолжить чтение

Разам дома і на рабоце

Ірына і Сяргей Касцевічы працуюць у адной арганізацыі – Стаўбцоўскім аб’яднанні камунальных службаў. Ірына – спецыяліст па зваротах грамадзян, яе муж – майстар участка санітарна-тэхнічнага абслугоўвання. Іх ведаюць многія стаўбчане, асабліва Сяргея Іванавіча. Спецыялістаў такога ўзроўню, як ён, у раёне не так і шмат. На працу яны ідуць усёй сям’ёй, і па дарозе збочваюць у […]

Продолжить чтение

Прамая лінія

28 сакавіка г. г. з 10.00 да 11.00 па тэл. 5-01-56 пройдзе прамая тэлефонная лінія з ваенным камісарам Стаўбцоўскага раёна падпалкоўнікам Аляксеем Уладзіміравічам ДЗЯДКОВЫМ. Будуць давацца тлумачэнні па пытаннях прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Продолжить чтение