Ад зямлі – багацце

У КАГОРЦЕ ЛІДАРАЎ Працаўнікі ААТ «Агранёманскі» па тэмпах правядзення палявых работ у кагорце лідараў. Яны паспяхова завершылі сяўбу ранніх яравых збожжавых. Вызначыліся на гэтай рабоце Дзмітрый Сагайдакевіч і Аляксандр Гірлоўскі. Тры дні назад агранёманцы першымі прыступілі да сяўбы кукурузы на зерне (рупіцца на палетках Аляксандр Пухоўскі) і цукровых буракоў (шчыруе Анатоль Казлоўскі). У набраных тэмпах […]

Продолжить чтение

Змяшчаюць пад сцяг і фотаздымак

З мэтай своечасовага і якаснага правядзення сяўбы, нарыхтоўкі травяных кармоў, уборкі збожжавых і зернебабовых культур райвыканкамам і райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу распрацаваны і зацверджаны ўмовы спаборніцтва, згодна з якімі прадугледжана не толькі матэрыяльнае, а і маральнае стымуляванне работнікаў за дасягненні імі найвышэйшай прадукцыйнасці працы. А іменна, у сельгаставарыствах раёна штодзень падводзяцца вынікі работы механізатараў, […]

Продолжить чтение

Вось дык феерыя!

Салісты і творчыя калектывы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў працягваюць актыўна ўдзельнічаць у самых розных конкурсах. Ажно чатыры дыпломы прывезлі юныя творцы і іх выкладчыкі з Беразіно, дзе прайшоў Першы адкрыты рэгіянальны конкурс «Феерыя мастацтваў». Больш таго, стаўбцоўскаму калектыву журы аддало і Гран-пры. Гэтую самую высокую ўзнагароду атрымаў харэаграфічны ансамбль «Шчабятушкі» пад кіраўніцтвам Кацярыны Жук. Яшчэ […]

Продолжить чтение

Ураджайны гарох «саламанка»

У павелічэнні прадукцыйнасці жывёлагадоўчай галіны ААТ «Вялікі Двор» галоўная роля адводзіцца павышэнню якасці кармоў і збалансаванасці рацыёнаў жывёлы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца менавіта вырашэнню праблемы кармавога бялку. Як вядома, значным рэзервам у данай справе з’яўляецца вырошчванне высокаўраджайных сартоў гароху. – У гэтым накірунку мы працуем пастаянна, –  гаворыць намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзь Бязушка. –  Сёлета […]

Продолжить чтение

Вербная прыгажосць

Каляндарныя лісткі красавіцкіх дзён нагадваюць прыбліжэнне ўзнёслых свят – Вербнай нядзелі і Вялікадня. У жаданні пайсці з упрыгожанымі дубчыкамі вярбы ў храм многія сумняваюцца ў правільнасці выбару галінак: ці адносіцца тое ці іншае дрэва альбо куст да вярбы. Вярба, плакучая вярба, лаза, ракітнік, белалоз, карзіначнік – проста разнастайнасць вярбы. Увогуле відаў вярбы ў прыродзе шмат. […]

Продолжить чтение

Важны агратэхнічны прыём

У ААТ «Радзіма Якуба Коласа» летась  атрымана адна з самых высокіх у раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур. Сёлета тут прыкладаюцца ўсе намаганні для таго, каб перакрыць мінулагодні паказчык. У прыватнасці, гэтымі днямі азімыя збожжавыя апрацоўваюцца рэгулятарамі росту раслін. Як вядома, гэты агратэхнічны прыём адыгрывае важную ролю ў павелічэнні ўраджайнасці. Заняты на апырскванні сельгаскультур механізатар […]

Продолжить чтение

Настрой аптымістычны

У галоўнага агранома ААТ «Рубяжэвічы» Міхаіла Севасцьяновіча зараз самая гарачая пара – пасяўная.  Зразумела, што клопатаў у галоўнага спецыяліста хоць адбаўляй. З ранку да позняга вечара ён на палях.  Яравы клін немалы, адных толькі ранніх збожжавых патрэбна пасеяць 950 гектараў. На большай палове плошчаў работа гэтая выканана. Шчыруюць у полі  тры сеяльшчыкі –  Сяргей Кажамяка, […]

Продолжить чтение

Абсталявалі трэнажорную залу

У Старым Свержані пачала працаваць трэнажорная зала, куды прыходзяць падлеткі, мясцовыя жыхары і іншыя жадаючыя. Больш за год ішло абсталяванне падвальнага памяшкання, размешчанага ў Старасвержанскім Цэнтры культуры. Калісьці там знаходзілася більярдная, але апошнім часам вялікае памяшканне проста пуставала. Работнікі інспекцыі па справах непаўналетніх вырашылі адрамантаваць яго сваімі рукамі – з прыцэлам, што трэнажорная зала прыцягне […]

Продолжить чтение

Пажаданні механізатара ўлічылі

Удала складваецца сёлетняя веснавая пасяўная для хлебаробаў ААТ «Каганец». Яны ў ліку першых  напрыканцы сакавіка вывелі на палеткі пасяўныя агрэгаты і першыя ў раёне пасеялі раннія яравыя збожжавыя, якія  занялі плошчу 570 гектараў. Увесь яравы клін складае ў таварыстве 1070 гектараў.  – Надвор’е спрыяе выкананню палявых работ, –  гаворыць галоўны аграном Дзмітрый Вашкевіч. –  Таму […]

Продолжить чтение