Захапленні

ТРАДЫЦЫЙНЫЯ «КАЗКІ ЖЫЦЦЯ» Напярэдадні Сусветнага  дня тэатра на базе Стаўбцоўскага раённага цэнтра культуры, Стаўбцоўскай і Дзераўнянскай дзіцячых школ мастацтваў распачаў работу традыцыйны адкрыты рэгіянальны ХХІІІ Стаўбцоўскі фестываль дзіцячага тэатра «Казкі жыцця». На працягу многіх гадоў куратарам фестывалю з’яўляецца Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў, дзе вельмі развіта тэатральная дзіцячая творчасць: працуюць чатыры дзіцячыя тэатры. Дырэктар школы Наталля […]

Продолжить чтение

Саломкі сонечнае цяпло

У раённым Цэнтры культуры прайшоў семінар-практыкум. Майстар саломапляцення, кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска» Аліна Халявінская запрасіла на яго культработнікаў раёна. Інтарэс да гэтага віду мастацкай творчасці праявілі дырэктар Яблынаўскага цэнтра творчасці Марына Халецкая, супрацоўніца Наваколасаўскага дома культуры Людміла Сянькевіч, супрацоўніца Навасвержанскага цэнтральнага дома культуры Марыя Ажгірэвіч. На майстар-клас маглі прыйсці ўсе жадаючыя. Пахвальна, […]

Продолжить чтение

Прамая лінія

20 красавіка, у сераду, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандрам Генадзьевічам СарокаМ. Свае пытанні можна задаць па нумары тэлефона 5-01-12.

Продолжить чтение

Сеянцы ў руках выдатнікаў

Тыдзень лесу–2016, аб’яўлены сёлета ў нашай рэспубліцы з 2 па 9 красавіка, для Акінчыцкага лясніцтва Стаўбцоўскага доследнага лясгаса выдаўся асабліва гарачым. Паралельна з пасадкай лесу (на гэтае лясніцтва прыходзяцца самыя вялікія пасяўныя плошчы ў лясгасе) ідзе нарыхтоўка бярозавага соку, прыспешваюць мерапрыемствы ў рамках пажаранебяспечнага перыяду і месячніка па навядзенні парадку на зямлі. – Да сярэдзіны […]

Продолжить чтение

Былое і сучаснае

ПАЛЫННАЯ ГОРЫЧ Самыя ўражлівыя,  даўгавечныя ўспаміны ў кожнага аб дзяцінстве, нават калі вясковая бестурботнасць маленства была азмрочана нязвыклымі і незразумелымі для дзіцячага разважання абставінамі, якія пераклікаліся з простай цікаўнасцю, як здарылася ў Юзэфы і Казіміра Адамцэвічаў з Несцеравіч. Неўдамёк было малечы, што грымела жудасная кравапралітная вайна, аб якой дзеці чулі з бацькоўскіх гутарак. У дадатак […]

Продолжить чтение

У райспажыўтаварыстве

ЗАКЛЮЧАЮЦЦА ДАГАВОРЫ Аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства актыўна рыхтуецца да новага сезона. З перапрацоўчымі прадпрыемствамі заключаюцца дагаворы на пастаўку парэчак, клубніц, закупленых у насельніцтва. Нарыхтоўчы аддзел актыўна супрацоўнічае з Маладзечанскім харчовым камбінатам Белкаапсаюза, ёсць вопыт работы са Стаўбцоўскім філіялам Гарадзейскага цукровага камбіната. Па-ранейшму будуць прыкладзены намаганні для нарыхтоўкі чарніц, якія закладваюцца ў камеры глыбокай замарозкі для рэалізацыі […]

Продолжить чтение

Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Надзея Пікун, Арына Кавальчук, Соф’я Кураш, Дзмітрый Валатоўскі і Аляксей Рэцкі. Зямны шлях закончыўся для 12-ці чалавек. У пажарнай часці згадалі 10 выездаў на загаранне смецця і сухой травы. З наступствамі чыёйсьці бяспечнасці прыйшлося змагацца і 7 красавіка ў раёне гарадскога […]

Продолжить чтение

У раёне

На працягу дзесяці дзён работнікі больш як пяцідзесяці арганізацый раёна аказвалі дапамогу падшэфным сельгаспрадпрыемствам – збіралі каменне з палеткаў. Штодзень у сярэднім працавала да 400 чалавек. Выкананы вялікі аб’ём работы, каменне сабрана з плошчы каля сямі тысяч гектараў, што больш як у два разы перавышае запланаванае. Разам з дарослымі плённа працавалі і вучні агульнаадукацыйных школ. […]

Продолжить чтение

Для нашага здароўя

ЯКІ ЎЗРОВЕНЬ ЦУКРУ? У Сусветны дзень здароўя, 7 красавіка, у цэнтральнай раённай бальніцы прайшла акцыя ў рамках рэспубліканскай «Даведайся аб узроўні цукру». Да арганізацыі яе акрамя райбальніцы  супрычыніліся раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы камітэт БРСМ. На трэцім паверсе райпаліклінікі кожны наведвальнік бальніцы мог змераць цукар у крыві. Даследаванне праводзіла фельчар-лабарант вышэйшай катэгорыі клініка-дыягнастычнай лабараторыі […]

Продолжить чтение