Старт абнадзейвае

І другую каляндарную сустрэчу Чэмпіянату Беларусі ў другой лізе футбалісты каманды «Нёман-Агра» правялі паспяхова. Іх сапернік «БумПрам», пэўна ж, не мацнейшы ў Гомелі, абласны цэнтр мае сваіх прадстаўнікоў у вышэйшай і першай лігах. Аднак жа магчымасці для камплектавання каманды значна шырэйшыя, чым у стаўбчан. І прыемна, што тон у Гомелі задавалі госці. У першым тайме […]

Продолжить чтение

У Браўншвейгу – з любоўю да Стоўбцаў

У апошнія гады ў нашым горадзе сярод знаўцаў, збіральнікаў гісторыі роднага краю і нераўнадушных да свайго горада людзей асаблівую вагу набыло імя Наталлі Фосс. Што ж зрабіла гэтая асоба, якая жыве за мяжою, для стаўбчан, каб так аддаць ёй сваё сэрца? Яна выкупляе на аўкцыёнах фотаздымкі з асабістых архіваў немцаў, якія ваявалі на нашай зямлі […]

Продолжить чтение

Конкурсы

ВЯРШЫНІ «ЖАВАРОНАЧКАЎ» Юныя спевакі з нашага раёна не першы раз удзельнічаюць у Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні». Напрыканцы сакавіка гэты конкурс зноў прайшоў у Мінску – на абноўленай сцэне Палаца культуры чыгуначнікаў. У ІV Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні – 2018» прынялі ўдзел больш за пяць тысяч удзельнікаў з шасці краін. Такая колькасць талентаў не перашкодзіла ўзорнаму […]

Продолжить чтение

Стаўбцоўскія фестывалі. Са скрыпкамі, мандалінамі – на «Сымона-музыку»

У нашым раёне нямала конкурсаў, якія звязаны з імем нашага славутага земляка Якуба Коласа. У ліку іх і адкрыты абласны фестываль-конкурс юных музыкантаў «Сымон-музыка». У гэтым годзе ён прайшоў 26-ы раз і сабраў 164 удзельнікаў з Мінска, Магілёва, Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцей і з Расійскай Федэрацыі. Юныя музыканты прыехалі на двухдзённы конкурс у Стоўбцы са […]

Продолжить чтение

На малочнатаварых фермах

Анастасія Фляум працуе аператарам машыннага даення ў ААТ «Каганец». Рупіцца на рабатызаванай ферме ў Засуллі. Добрасумленная працаўніца даручаную справу заўсёды выконвае з адказнасцю і мае даволі высокі вынік па надоях малака. Шматдзетная маці і на рабоце паказвае прыклад, і з дамашняй гаспадаркай умела ўпраўляецца.   ВЫШЭЙ ТЛУСТАСЦЬ – БОЛЬШ МАЛАКА За першы квартал бягучага года […]

Продолжить чтение

Спаборніцтвы

Сяргей Лютэр шчыруе аператарам па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы на МТФ «Жацерава» аднайменнага таварыства. Ён даглядае цялят ад нараджэння і да двухмесячнага ўзросту. Работа карпатлівая, бо вырасціць здаровых цялят няпроста, патрэбна не толькі старанне, а таксама ўменне і пастаянны клопат пра іх. Немалаважна ў данай прафесіі і цярпенне, бо маленькія гадаванцы патрабуюць да сябе […]

Продолжить чтение

Вынікі вывучэння дзейнасці падвяла калегія

У нашым раёне прайшла выязная калегія ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Асаблівасць яе ў тым, што яна адбылася з мэтай абагуліць вынікі комплекснага вывучэння эфектыўнасці дзейнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, устаноў адукацыі Стаўбцоўскага раёна. Гэтае вывучэнне кампетэнтнымі спецыялістамі ўпраўлення адукацыі адбывалася ў лютым з мэтай даследаваць, наколькі сфера нашага раёна мэтанакіравана працуе […]

Продолжить чтение

Пра карупцыю і не толькі

На Стаўбцоўшчыне прайшоў чарговы дзень інфармавання. Удзел у ім прыняла начальнік аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Святлана Кісель. Адной з тэм дня інфармавання з’яўлялася пытанне сацыяльных ільгот і гарантый грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС. Паколькі сустрэча праходзіла ў працоўных калектывах […]

Продолжить чтение

Прыярытэты

ДЛЯ АДЗІНСТВА НАРОДА Падчас размовы дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь задалі Аляксандру Лукашэнку рад пытанняў. Так, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Алена Анісім звярнулася да Прэзідэнта з прапановай прыняць указ аб тым, каб тэксты законаў і падзаконных актаў прымаліся адразу на абедзвюх дзяржаўных мовах – рускай і беларускай. […]

Продолжить чтение