А нашым ці па дарозе з суседзямі?

Сонечны майскі дзень. Належны настрой у аматараў футбола, якія запоўнілі трыбуну стадыёна «Юнацтва». Усе спадзяванні на цікавую гульню, паспяховую для «Нёман-Агра». Стаўбцоўская каманда ў дзвюх праведзеных гульнях дабілася перамог і знаходзілася сярод лідараў першынства рэспублікі ў другой лізе. Супрацьстаяў жа нашым нёманцам ФК «Узда». З суседзямі ў стаўбчан добрыя стасункі. Па два разы ў пачатку […]

Продолжить чтение

У Цёмных Лядах

Садовае таварыства «Лясное-88», якое знаходзіцца ў Цёмных Лядах, не толькі наводзіць парадак у прылеглым лясным масіве, а і займаецца стварэннем адмысловай сцежкі здароўя «Па слядах Якуба Коласа ў Цёмных Лядах». Акцыя, як сцвярджае яе ініцыятар, старшыня садовага таварыства Віктар Яфрэмаў, праходзіць у выглядзе захапляльнага падарожжа па гэтых гістарычных мясцінах з адначасовым навядзеннем парадку. Маршрут пачынаецца […]

Продолжить чтение

Такое пазітыўнае слова – усынаўленне

Выказванне «чужых дзяцей не бывае» яскрава характарызуе дзейнасць службы аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Аб тым, як дапамагае дзяржава дзецям, што засталіся без апекі бацькоў, жыць і выхоўвацца ў паўнацэнных сем’ях, расказвае галоўны спецыяліст аддзела Алена Гамза. –У 2017 годзе ў нашым раёне без бацькоўскай апекі засталіся 13 хлопчыкаў і дзяўчынак, – […]

Продолжить чтение

Пабудавана любоўю

Прыгожая сям’я стаўбчан Віктара і Софіі Цярэшкаў у цэнтры ўвагі – іх наведвала нават сталічнае тэлебачанне. Для святочнага нумара з нагоды Дня сям’і іх кандыдатуру нам прапанавалі ў раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе Софія Цярэшка працуе бухгалтарам. Чым жа гэтая сям’я такая прыкметная? Прыгажосцю адносін, хрысціянскім светапоглядам, адказнасцю перад грамадствам і перад Богам […]

Продолжить чтение

Маніторынг

РАСЧАХЛЯЙЦЕ, СТАЎБЧАНЕ, КОСЫ! На Стаўбцоўшчыне завяршыўся месячнік добраўпарадкавання. І горад, і сельскія населеныя пункты з удзячнасцю прынялі імпэт нашых увішных і гаспадарлівых рук, заўсміхаліся ў адказ чыста прыбранымі сядзібамі і краявідамі. Каб навесці пасля зімы парадак, спатрэбіўся не адзін веснавы суботнік. Ды і вясна з яе руплівым характарам зрабіла ўсім нам свой шыкоўны падарунак – […]

Продолжить чтение

Маршрутамі памяці. Увага! На старт! Паехалі!

Па вуліцах і дарогах Стаўбцоўшчыны пралёг маршрут ІІ велапрабегу УП «Мінскаблгаз», прысвечанага 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. Стаўбцоўшчына гасцінна прыняла ўдзельнікаў велапрабегу – каля 120 газавікоў Мінскай вобласці, якія, у сваю чаргу, стварылі для жыхароў нашага раёна сапраўднае свята. Калону веласіпедыстаў адкрывалі матацыкл ваенных гадоў з поўным рыштункам і такі ж рарытэтны аўтамабіль, за рулём якіх […]

Продолжить чтение

Для ўраджаю

РУПІЦЦА КАМАНДА РАДЗЕВІЧА Бульба ў СФГ «Сула» размесціцца сёлета на 220 гектарах. У сярэдзіне красавіка тут прыступілі да пасадкі другога хлеба. Папярэдне належным чынам падрыхтавалі поле. На мінулым тыдні на палетках за вёскай Ячонка на трактары «Джон-дзір» шчыраваў з бульбасаджалкай кампаніі «Грымме» механізатар Алег Жытко. Алег Уладзіміравіч працуе ў гаспадарцы звыш дзесяці гадоў. Шчыры, сумленны […]

Продолжить чтение

За сумленную і шчырую працу

У мінулую пятніцу першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамарай Калошыч завіталі ў ААТ «Каганец», каб павіншаваць пераможцаў спаборніцтва з працоўнай перамогай. – Пасяўная кампанія выйшла на фінішную прамую і па традыцыі, якая працягваецца не першы год, мы адзначаем падзячнымі пісьмамі райвыканкама, […]

Продолжить чтение

Дырэктыва № 2 – у дзеянні. Зваротам грамадзян – увага і кантроль

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне аб рэалізацыі патрабаванняў дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» ў Стаўбцоўскім раёне. Кіраўнік спраў райвыканкама Ала Янкоўская паведаміла, што работа са зваротамі грамадзян знаходзіцца ў ліку найважнейшых напрамкаў дзейнасці райвыканкама. Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № […]

Продолжить чтение