З афіцэрскімі пагонамі

Пра афіцэрскую прафесію марыць у дзяцінстве ледзьве не кожны падлетак. У афіцэра – выпраўка, прыгожая форма адзення, пагоны на плячах. На афіцэра пажарнай службы дзеці глядзяць з захапленнем… Сярод іх нямала і дзяўчынак… У свой час трапіла пад гэты ўплыў і вучаніца Заямнаўскай школы Таццяна Тарасевіч. Павага і цікавасць да прафесіі пажарнага прывяла яе ў […]

Продолжить чтение

Травастой высокі, і людзі працуюць з аддачай

СпорыццаработаўкорманарыхтоўшчыкаўААТ «Рубяжэвічы». На сенажацях шчыруе кормаўборачны атрад. Вядзецца другі ўкос траў. Працаўнікі стараюцца назапасіць для грамадскай жывёлы як мага больш травяных кармоў. Летась заклалі дастаткова сенажу і сёлета ўжо выканалі план па яго нарыхтоўцы — затрамбавана ў траншэі звыш трынаццаці тысяч тон. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае амаль 14 цэнтнераў кармавых адзінак, а гэта, лічы, […]

Продолжить чтение

На Стаўбцоўшчыне

СТОЎБЦЫ ЛЕТАМ 41-ГА У час святкавання Дня горада адкрылася фотавыстаўка «Стоўбцы летам 1941 г.». На фотаздымках, зробленых салдатамі вермахта у чэрвені – ліпені 1941 года, мы можам убачыць мост праз раку Нёман, чыгуначны вакзал, разбітую тэхніку, разбураныя і спаленыя хаты на стаўбцоўскіх вуліцах. Таксама ўражваюць здымкі ваеннапалонных чырвонаармейцаў, для якіх у Стоўбцах быў створаны часовы […]

Продолжить чтение

Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістравана па раёне шэсць шлюбаў, зроблена сем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзесяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ангеліна Маркава, Данііл Сушко, Настасся Столп, Ангеліна Конан, Ульяна Штумф, Раман Лянцэвіч, Арцём Явід, Сцяпан Ціцянок, Ангеліна Шыбко і Настасся Любко. Зямны шлях закончыўся для дванаццаці жыхароў раёна. У пажарнай часці паведамілі аб адным […]

Продолжить чтение

Каманда не падвяла

Добраахвотная пажарная каманда ВУ «Стоўбцыгаз» дастойна прадставіла Стаўбцоўшчыну на спаборніцтвах сярод добраахвотных каманд і дружын Мінскай вобласці, якія праходзілі на базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Члены добраахвотнай пажарнай каманды газавікоў Станіслаў Бурдукевіч, Андрэй Кутас, Аляксей Рослік, Алег Самахвал, Андрэй Фамін, Іван Якусік паказалі добрыя вынікі ў праходжанні 100-метровай […]

Продолжить чтение

Віншавалі ў Палацы Рэспублікі

Стаўбцоўскія лесаводы заслужылі права прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах па ўшанаванні ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў урагану, які пашкодзіў лясны фонд летам мінулага года. Комплекс аднаўленчых работ на ветравальна-бураломных дзялянках, з улікам маштабнага характару стыхіі, быў завершаны адносна нядаўна – у красавіку 2017 года. Гэты знішчальны ўраган закрануў і Стаўбцоўшчыну. Сярод найбольш пацярпелых было Рубяжэвіцкае лясніцтва, дзе […]

Продолжить чтение

На веласіпедах – у гонар Якуба Коласа

У мінулыя выхадныя на Стаўбцоўшчыне прайшоў абласны веласіпедны тур сярод кіруючага саставу Мінскай вобласці, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Плошча Бессмяротнасці Мерапрыемства атрымалася крэатыўнае і сапраўды маштабнае, якое сабрала прадстаўнікоў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, абласных ведамасных арганізацый і раённых выканаўчых камітэтаў Міншчыны. На старт выйшлі […]

Продолжить чтение

Афіша

Сёння, 22 ліпеня: Свята вёскі Жацерава. Пачатак у 11.00. Выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці Вішнявецкага СДК і маладзёжнай групы «Свае» на танцпляцоўцы «Вербачка» ў парку «Дружба народаў» г. Стоўбцы. Пачатак у 19.00.

Продолжить чтение

Прыём грамадзян

У суботу, 22 ліпеня, з 09.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію праводзіць начальнік Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі Хаменка Сяргей   Мікалаевіч. Пытанні, якія датычаць дзейнасці Дэпартамента, паслугаў, якія прадастаўляюцца, перспектываў развіцця, патрабаванняў, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, можна задаць па тэлефоне (8-017) 218-55-30.

Продолжить чтение