Дзень усіх Таццян

Настрой у Таццяны Лук’янёнак светлы, сонечны, падмацаваны эліксірам студзеньскага марозіку, які пяшчотна шчыпле шчокі, нібы напамінаючы аб сённяшнім свяце ўсіх Таццян, асабліва тых, чыё маладое жыццё падкрэслена студэнцтвам. Менавіта ў гэты дзень студэнты адзначаюць сваё свята. Таццяна зараз працуе ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і вучыцца завочна ў БДУ. Васіль ЗЯНЬКО

Продолжить чтение

Дыялог на актуальныя тэмы

Размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі буйнейшых беларускіх СМІ 21 студзеня прадаўжалася больш за пяць гадзін. На сустрэчу былі запрошаны кіраўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Прэзідэнт максімальна адкрыта і грунтоўна адказаў прыкладна на тры дзясяткі пытанняў, не пазбягаючы і вострых тэм. Пытанні закраналі ўсе аспекты жыцця беларускага грамадства – ад […]

Продолжить чтение

Навіны Стаўбцоўшчыны

Нязвыклы аб’ект Гэтая энергетычная ўстаноўка, акружаная шэрагам сонечных батарэй і разлічаная на выкарыстанне сілы вятроў, – нязвыклы для Стаўбцоўшчыны аб’ект. Яна ўстаноўлена на 285-м кіламетры аўтатрасы Брэст – Мінск, каля аўтазаправачнай станцыі ТАА «Юнайтэд Компані» бліз вёскі Сцяцкі.

Продолжить чтение

Маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі чацвёра маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ксенія Лобач, Станіслаў Пашко, Мілана Рагоза і Кацярына Фянько. Зямны шлях закончыўся для 12-ці чалавек.

Продолжить чтение

Падзеі і здарэнні

У пажарнай часці згадалі вогненнае здарэнне ў вёсцы Дзенісы (Літвенскі сельсавет). Агнём знішчаны дах дома, пашкоджаны пакоі. Прычына пажару высвятляецца. У сувязі з узмацненнем маразоў РАНС раіць не пераграваць печы, захоўваць правілы пажарнай бяспекі пры карыстанні імі, пачысціць дымаходы. З 29 студзеня па 9 лютага ў раёне будзе праходзіць рэспубліканская міжведамасная акцыя «Бяспечнае суседства». Міліцыяй […]

Продолжить чтение

Будаваць — не бедаваць

У гэтым выслоўі – не адзін сэнс. Зразумела, што наваселле – заўсёды радасць. Было, бедавалі, разважаючы, дзе сабраць грошай на чарговы кааператыўны ўзнос. Стараліся знайсці магчымасць для звышурочнай працы, пазычалі грошы ў суседзяў, сяброў, знаёмых, адмаўляліся ад патрэбных, ды не першачарговых затрат. Але ж як прыемна было прайсціся па вуліцы каля запаветнага дома. Усё больш […]

Продолжить чтение

Калядны «Сонцаварот»

Яркай падзеяй у культурным жыцці раёна стала ўрачыстае адкрыццё выставы «Сонцаварот» у раённым Цэнтры культуры. У выставы ёсць свае традыцыі. Кожны год яна працуе ў светлыя ражджэственскія дні. Сёлета адкрыццё супала са старым Новым годам. Выставу ладзіць народны клуб майстроў народнай творчасці «Пралеска» – гэта як своеасаблівая творчая гадавая справаздача. Усіх, хто прыйшоў у гэты […]

Продолжить чтение

Каляндар турыстычных падзей

Каляндар турыстычных падзей 2014 года з’явіўся ў Беларусі, паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Вячаслаў Чарноў. Каляндар турыстычных падзей даступны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме на рускай мове. У бліжэйшы час інфармацыя аб галоўных турыстычных падзеях года з’явіцца на англійскай і нямецкай мовах. У каляндар уключана больш за 100 мерапрыемстваў спартыўнага, ваенна-гістарычнага, экалагічнага турызму […]

Продолжить чтение

Гасцінная Стаўбцоўшчына

Дарогамі Налібацкага краю Бягучы навучальны год у Цясноўскай сярэдняй школе імя Ф. Э. Дзяржынскага, як і ў іншых навучальных установах раёна, праходзіць пад знакам важнай даты ў гісторыі нашай Айчыны – 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праграма мерапрыемстваў уключае нямала адметнага. Напрыклад, вучань Яраслаў Дзеніс падрыхтаваў конкурсную работу – эсэ. Кіраўніком выступіла намеснік дырэктара […]

Продолжить чтение