Бабіна лета сплятаюць павучкі

Цяплюткі, шчодра адораны сонейкам перыяд верасня, а то і кастрычніка, а часам нават і лістапада, нібы прыроднае вяртанне-настальгія па збегшым за каляндарны далягляд лецейку, здаўна пяшчотна называюць бабіным летам. Магчыма таму, што менавіта ў гэтыя пагодлівыя дзянькі восені жанкі, зжаўшы хлебныя палеткі, убраўшы гародніну, маглі крыху адпачыць, перадыхнуць, пацешыцца цёплымі днямі. А яшчэ параўноўвалі гэты […]

Продолжить чтение

Жыць перспектывай

Сёлета, у Год моладзі, на Стаўбцоўшчыне адбылася гістарычная падзея – І Рэспубліканскі форум сельскай моладзі. Тое, што форум праходзіў упершыню, вызначыла яго асаблівы статус. Больш як тры сотні ўдзельнікаў, якія прыбылі з розных рэгіёнаў Беларусі, мелі магчымасць адчуць сябе ў цэнтры грамадскага жыцця краіны.        Падчас работы форуму мы бліжэй пазнаёміліся з дэлегатамі нашага раёна. […]

Продолжить чтение

Не хапіла, як заўсёды, аднаго дня

Аўтадарога Літва – Куль – Пятрылавічы, якую абслугоўвае ДРБУ № 135, у цэлым, здаецца, у парадку – чыстая, абкошаная. Але ёсць і асобныя ўчасткі, да якіх у дарожнікаў рукі пакуль не дайшлі. З гэтым згаджаецца і малады кіраўнік арганізацыі Вадзім Савіцкі, прызначаны на гэтую пасаду ўсяго тры месяцы таму.  – Аднаго дня нам не хапіла. […]

Продолжить чтение

З падзячным малебнам

У мінулую нядзелю ў нашым горадзе завяршыў работу фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь» – духоўна-асветніцкі праект Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. На цырымоніі ўрачыстага закрыцця праграмы многія прызнаваліся, што не хочацца развітвацца з фестывалем, які даў магчымасць пабыць на духоўна-асветніцкіх мерапрыемствах, паглядзець дабрачынныя фільмы ў кінатэатры, атрымаць асалоду ад канцэрта царкоўнага звону і выканальніцкага майстэрства на баяне ў […]

Продолжить чтение

На прасторах Стаўбцоўшчыны

Ферма «Засулле »  ААТ «Каганец» – адзін з прыкладаў  выкарыстання  на малочнатаварных комплексах новых  сучасных тэхналогій. Апошнім часам ручную працу  жывёлаводаў на дойцы кароў тут замяніў  робат. За яго работай (на здымку злева) сочаць аператар Алена Райская і галоўны заатэхнік таварыства Вера Конюх. Паспяхова спраўляецца  з новым абсталяваннем і аператар Анастасія Фляўм. Васіль Зянько   […]

Продолжить чтение

Аншлаг у завадчан

Пры поўнай зале ўшанаваны перадавікі вытворчасці Навасвержанскага лесазавода з нагоды нядаўняга прафесійнага свята работнікаў лесу. Па традыцыі, на свята былі запрошаны ўсе працаўнікі лесазавода, ветэраны працы і іх сем’і, новасвяржане. Мясцовы Цэнтр культуры сабраў паўнюткую залу. Такога аншлагу, як зазначыла старшыня прафсаюзнага камітэта завода Станіслава Пархімовіч, даўно ўжо не было. Са словамі віншаванняў да лесазавадчан […]

Продолжить чтение

Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне 11 шлюбаў, зроблены пяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяцёра маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Дар’я Сахарэвіч, Міхаіл Бурачэўскі, Софія Севасцьяновіч, Мікіта Мігура і Цімафей Суднік. Зямны шлях закончыўся для дзевяці жыхароў раёна. У пажарнай часці згадалі пажар у Наваколасаве. Агнём пашкоджана частка калідора, сцяны і падлогі кватэры. Прычына […]

Продолжить чтение

Традыцыі «квартальных» сустрэч

22-га верасня ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі ладзіўся абласны Дзень падпісчыка. Удзел у ім брала і наша газета, для якой кожная такая «квартальная» сустрэча – чаканая, жаданая, бо яна – жывая сувязь з нашымі падпісчыкамі і чытачамі. Мы заўсёды рады тым, хто ўліваецца ў іх рады і становіцца, па сутнасці, нашым сябрам, дарадцам, аўтарам… Як […]

Продолжить чтение