Пераможцы раёнага конкурсу прафмайстэрства

Адбыўся ІІ этап рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік Беларусі 2013-14 года». На здымку вы бачыце пераможцаў раённага конкурсу прафесіянальнага майстэрства настаўніцу рускай мовы і літаратуры Старасвержанскай СШ Валянціну Пяўнёву і настаўніцу пачатковых класаў СШ № 3 г. Стоўбцы Наталлю Навіцкую. Матэрыял аб конкурсе чытайце на трэцяй старонцы «Праменя». Фота Васіля ЗЯНЬКО

Продолжить чтение

Віншаванне пераможцам

Каманда вучняў нашага раёна вярнулася са спаборніцтваў ІІІ этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Вынік удзелу ў інтэлектуальным спаборніцтве выдатны – з 28 удзельнікаў 12 прывезлі дыпломы пераможцаў. Чарговы раз пацвердзілі свае ўнікальныя веды па інфарматыцы вучні СШ № 3 г. Стоўбцы браты Уладзіслаў і Мікіта Сазановічы: яны атрымалі дыпломы самай высокай вартасці – І ступені. Рыхтаваў […]

Продолжить чтение

Бяспечнае суседства

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, у першую чаргу пажылых людзей, якія пражываюць у аддаленых маланаселеных пунктах, узмацнення абароны грамадзян ад супрацьпраўных дамаганняў і надзвычайных сітуацый, з 27 студзеня да 9 лютага 2014 года на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя «Бяспечнае суседства». Яе мэтай з’яўляюцца: зніжэнне колькасці правапарушэнняў, а таксама надзвычайных сітуацый, якія адбываюцца па […]

Продолжить чтение

Камсамольскі дух вядзе наперад

На ўрачыстым сходзе ў Слуцкім гарадскім доме культуры, прысвечаным 95-годдзю ўтварэння БССР, з удзелам губернатара Мінскай вобласці С. Б. Шапіры прадстаўніца Стаўбцоўшчыны Ніна Дубовік была адзначана юбілейным медалём – «95 гадоў Ленінскаму камсамолу». Гарачым камсамольцам, актыўным змагаром за высокія ідэалы любові і дабра ідзе Ніна Уладзіміраўна па жыцці. Моц яе духу, жаданне быць карыснай – […]

Продолжить чтение

Падзеі і здарэнні

У пажарнай часці тыдзень, на шчасце, прайшоў спакойна. 27 студзеня ў 00.21 паступіла паведамленне ад суседзяў аб задымленні ў пад’ездзе дома ў Стоўбцах па вуліцы Цэнтральнай, 19. Па прыбыцці выратавальнікаў было ўстаноўлена, што ў кватэры № 66 гаспадыня разам са сваім знаёмым заснулі пасля распівання спіртнога. Канапа занялася ад цыгарэты. За дзеянні, якія маглі выклікаць […]

Продолжить чтение

Маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны

ЗАГСм зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблена адно скасаванне сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяцёра маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ганна Фенька, Маргарыта Якусік, Дзіяна Карначэнка, Антон Аляшкевіч і Максім Шчэцька. Зямны шлях закончыўся для 13-ці чалавек.

Продолжить чтение

Ацэнены па заслугах

Па выніках работы за мінулы год машынны двор ААТ «Каганец» прызнаны лепшым сярод аднатыпных падраздзяленняў сельгаставарыстваў раёна. – Мы прыемна здзівіліся, калі даведаліся, што нам прысуджана першае месца, – сказаў галоўны інжынер таварыства Валерый Літвінчык. – Справа ў тым, што і ў папярэднія гады наш мехдвор быў у ліку лепшых, але мы ніколі не выходзілі […]

Продолжить чтение

У сельгаставарыствах

Шчотка для каровы На робатызаваных малочнатаварных фермах «Ячнае №2» ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» і «Засулле» ААТ «Каганец», дзе дойныя статкі ўтрымліваюцца беспрывязна, для чысткі кароў прымяняюцца аўтаматычныя маятнікавыя шчоткі. Па вонкавым выглядзе і прынцыпе работы яны нагадваюць тыя, што выкарыстоўваюцца для машын на аўтаматычных мыйках. Шчотка чысціць карову ад бруду, выдаляе са скуры шэрсць і паразітаў, папярэджваючы […]

Продолжить чтение

Навіны Стаўбцоўшчыны

Дзяжурства камунальнікаў Аварыйныя брыгады камунальнай службы нясуць у гэтыя марозныя дні кругласутачнае дзяжурства. Падобная вахта спецыялістаў розных профіляў распаўсюджваецца і на выхадныя. Свае аварыйныя машыны камунальнікі трымаюць напагатове.

Продолжить чтение