Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне адзін шлюб. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Аляксей Грышан, Цімафей Тулейко, Аляксандра Есіна, Аляксандра Крамко і дзяўчынкі-двайняты Шаўчэнка – Міла і Ангеліна. Зямны  шлях  закончыўся для 19-ці чалавек. У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна. Актыўнасць выратавальнікаў скіравана на прафілактычную работу. На базе школы № 3 горада прайшла V […]

Продолжить чтение

Экспартны тэмп лесазавода

За студзень – кастрычнік аб’ёмы вытворчасці на Навасвержанскім лесазаводзе павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш чым у тры разы. Так, у рублёвым выражэнні гэты паказчык дасягнуў амаль 32-х мільярдаў рублёў, а ў «кубах» – амаль 15 тысяч м3. Як падкрэсліў дырэктар завода Васіль Дзейчык, 80 працэнтаў выпушчанай прадукцыі адгружаецца на экспарт –  […]

Продолжить чтение

З чарговым званнем!

У рэдакцыю паступіла інфармацыя, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 519 ад 12 лістапада 2014 года начальніку раённага аддзела ўнутраных спраў Івану Андрэевічу МАМАЙКУ прысвоена спецыяльнае званне – палкоўнік міліцыі. Віншуем з гэтай высокай адзнакай асабістага ўкладу ў справу правапарадку і жадаем далейшых поспехаў у службе на карысць Стаўбцоўшчыны і Беларусі!

Продолжить чтение

Цуды на Ражджаство

Напярэдадні Новага года члены БРСМ і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі распачалі сумесную рэспубліканскую дабрачынную акцыю – «Цуды на Ражджаство». – Акцыя «Цуды на Ражджаство» традыцыйная, якая мае на мэце развіццё сацыяльнай актыўнасці дзяцей і падлеткаў сродкамі сацыяльна значнай творчай дзейнасці, выхаванне пачуцця міласэрнасці, дабрыні і спачування, папулярызацыю цімураўскага руху, – заўважае першы сакратар раённага камітэта […]

Продолжить чтение

Назначэнні

Начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама назначана Таццяна Іванаўна БЕЛАНОВІЧ. Т. І. Белановіч закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка і ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі». Працавала педагогам сацыяльным у Навасвержанскай СШ, настаўніцай біялогіі і хіміі – у Вішнявецкай. З 2005 года – дырэктарам ДУА «Вішнявецкая сярэдняя школа».

Продолжить чтение

Алімпіяды

З САНКТ-ПЕЦЯРБУРГА З ДЫПЛОМАМ Яшчэ адзін важкавартасны дыплом прывёз з алімпіяды лепшы юны праграміст не толькі нашага раёна, вобласці, але і рэспублікі адзінаццацікласнік СШ № 3 г. Стоўбцы  Мікіта Сазановіч. Мікіта быў уключаны ў каманду рэспублікі «Гомель – Стоўбцы – Іўе», якая прыняла ўдзел у 15-й Усерасійскай каманднай алімпіядзе школьнікаў па праграміраванні. У фінале алімпіяды […]

Продолжить чтение

Аграрыі Стаўбцоўшчыны прымалі калег з Крупскага раёна

У мінулую суботу наш раён прымаў гасцей з Крупскага раёна. Дэлегацыя, у склад якой увайшлі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і спецыялісты райсельгасхарча, прыехала да нашых аграрыяў з мэтай абмену вопытам у вытворчасці малака і мяса. Напачатку старшыня райвыканкама Юрый Горлаў акрэсліў некаторыя аспекты работы жывёлагадоўчай галіны раёна. Нагадаўшы пры гэтым, што ў нашых гаспадарках паступова расце […]

Продолжить чтение

Прамая тэлефонная лінія старшыні Мінаблвыканкама пераносіцца

Аб’яўленая на 15 снежня 2014 г. прамая тэлефонная лінія старшыні Мінскага аблвыканкама С. Б. Шапіры пераносіцца на больш позні тэрмін.

Продолжить чтение