image_pdfimage_print

Другі этап конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» прайшоў на Стаўбцоўшчыне

На фінішы 2019 года ў нашым раёне прайшло важнае мерапрыемства – другі этап рэспубліканскага конкурсу  «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». У сярэднюю школу № 3 г. Стоўбцы на фінальныя выпрабаванні вочнага тура прыбылі 15 канкурсантаў – пераможцаў першага тура конкурсу. А ўсяго ў конкурсе прынялі ўдзел 23 педагогі. Конкурс праходзіў у некалькі тураў: на кожным этапе […]

Продолжить чтение

Аператыўны штаб даў даручэнні

У 2019 годзе на Стаўбцоўшчыне зафіксаваны тры выпадкі нападу воўка на чалавека. Ва ўсіх выпадках дзікія жывёліны аказаліся хворымі на шаленства. Актуальная тэма недапушчэння ўзнікнення і распаўсюджвання асабліва небяспечных захворванняў жывёлы была абмеркавана на пасяджэнні аператыўнага штаба раёна. Па выніках яго работы былі дадзены канкрэтныя даручэнні сельскім выканаўчым камітэтам, райаддзелу міліцыі, паляўнічым гаспадаркам, раённаму цэнтру […]

Продолжить чтение

У днях добрых і мірных

Сваё 90-годдзе стаўбчанка Вераніка Івашка адзначыла ў дзень парламенцкіх выбараў. Для яе было прыемным сюрпрызам атрымаць на памяць кубак з лагатыпам «Твой дзень – твой выбар». Такі сувенір раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» уручыла выбаршчыкам, у каго дзень нараджэння супаў з днём выбараў. Вераніка Пятроўна атрымала ў гэты дзень і іншыя падарункі. Яна маці чацвярых дзяцей. […]

Продолжить чтение

9 студзеня Іван Мамайка правядзе прыём грамадзян

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 Мамайка Іван Андрэевіч праводзіць прыём грамадзян: – 9 студзеня 2020 года з 10.00 да 12.00 – у Стаўбцоўскім райвыканкаме, каб. 101 (г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 45). Папярэдні запіс – па тэл.: 7-75-20, 8-029-771-10-80; – 10 студзеня 2020 года з 10.00 да 12.00 […]

Продолжить чтение

Сям’я Астроўскіх стварае эксклюзіўныя пераплёты для Свяшчэнных кніг

Столькі незвычайна прыгожых Свяшчэнных кніг у выдатных скураных пераплётах бачыць адначасова разам мне ніколі не даводзілася. Гэтую прыгажосць не толькі сузіраеш, але і пранікаешся ёю ўсімі патаемнымі стрункамі душы. Трымаеш у руках гэтыя святыя кнігі – Біблію, Евангелле, Псалтыр, Закон Божы, малітвасловы – і разумееш, які гэта неацэнны скарб. Такім рэдкім рамяством займаецца шматдзетная сям’я […]

Продолжить чтение

Жанна Лысая і Людміла Стонька наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу

У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька з навагоднімі падарункамі наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Аляксандр і Кацярына Васільевы заўсёды прыветна сустракаюць гасцей, з радасцю расказваюць пра сваіх дзяцей. На сучасны момант у прыёмнай сям’і выхоўваюцца сямёра прыёмных дзяцей, двое ўсыноўленых. Чацвёра […]

Продолжить чтение

На мемарыяльнай сядзібе Якуба Коласа «Акінчыцы» правялі дабрачынную акцыю для дзяцей

На прапанову загадчыка філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына» Яўгена Шавеля правесці дабрачынную акцыю для дзяцей, якія знаходзяцца цяпер у аддзяленні дзіцячага прытулка Cацыяльна-педагагічнага цэнтра Стаўбцоўскага раёна адгукнуліся раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, якая закупіла салодкія падарункі, мясцовае Акінчыцкае лясніцтва, якое даставіла лясную прыгажуню-ёлку. Акцыя прайшла на мемарыяльнай сядзібе Якуба Коласа «Акінчыцы». Валанцёры раённай […]

Продолжить чтение

Са светлым святам Ражджаства Хрыстовага!

Пасланне да Ражджаства Хрыстовага епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Маладзечанскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы «Весялецеся праведныя, нябёсы, радуйцеся;  узыграйце горы, бо нарадзіўся Хрыстос! «                                                (Сціхіра на хваліцех). Узлюблёныя ў Госпадзе шаноўныя айцы! Дарагія браты і сёстры! Ад усяго сэрца віншую вас з вялікім спасіцельным святам Ражджаства Госпада нашага […]

Продолжить чтение

Валянціна Угрыновіч адна з лепшых у прафесіі сацыяльных работнікаў

Галубка мая прыйшла. Так ласкава сустракаюць у вясковых дамах Валянціну Угрыновіч. Сярод 88 сацыяльных работнікаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Валянціна Іосіфаўна – адна з лепшых у прафесіі, што пацвярджае такі факт: яе фотаздымак занесены на раённую Дошку гонару. Валянціна Угрыновіч жыве ў вёсцы Зарэчча Рубяжэвіцкага сельсавета і абслугоўвае дзевяць пажылых людзей навакольных населеных пунктаў: […]

Продолжить чтение