Падвялі вынікі круглагадовай спартакіяды сярод арганізацый раёна

ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Стаўбцоўскага раёна» сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама падвялі вынікі круглагадовай спартакіяды сярод арганізацый раёна. У 2019 годзе спартакіяда праводзілася па дванаццаці відах спорту, такіх як шашкі, дартс, валейбол, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванне, стрытбол, міні-футбол і інш. На жаль, з-за адсутнасці снегу спаборніцтвы па лыжных гонках правесці […]

Продолжить чтение

21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. Янка Сіпакоў Кожны раз, калі я бываю ў Полацку, адразу іду да помніка душы і сэрца – помніка Ў. Цікава, што літару «Ў», якая ёсць толькі ў нас, беларусаў, у […]

Продолжить чтение

27 населеных пунктаў раёна абслугоўвае перасоўны медыцынскі комплекс

Такую міні-лячэбніцу на колах у мінулым годзе атрымала цэнтральная раённая бальніца. Сельскія жыхары аддаленых вёсак, дзе на фельчарска-акушэрскіх пунктах няма медработнікаў, прывыклі ўжо да такіх медыцынскіх паслуг, калі машына пад’едзе да іх дома, доктар і іншыя медыцынскія работнікі правядуць абследаванне, індывідуальна выслухаюць кожнага, назначаць лячэнне. У медыцынскім комплексе размешчаны кабінеты прыёму пацыентаў, працэдурны, акушэрскі, пункт […]

Продолжить чтение

Дзяніс Колясень правёў прамую телефонную лінію

Іх агучылі жыхары Стаўбцоўшчыны падчас прамой тэлефоннай лініі са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзянісам КОЛЯСЕНЕМ. Паступіла на прамую тэлефонную лінію 11 званкоў. У асноўным агучваліся жыллёва-камунальныя праблемы, пытанні добраўпарадкавання дарог, водазабеспячэння і іншыя. Жыхара вуліцы Цэнтральнай, 13, г. Стоўбцы хвалявала пытанне падачы гарачай вады ў яго кватэру. Заяўнік расказаў, што вада ў іх награваецца толькі […]

Продолжить чтение

Стаўбчане сталі чэмпіёнамі Мінскай вобласці па міні-футболе

У пачатку студзеня ў Стаўбцоўскім фізкультурна- аздараўленчым комплексе прайшлі фінальныя гульні Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд. У турніры прымалі ўдзел каманды Стаўбцоўскага, Любанскага раёнаў, ААТ «Дарбудіндустрыя» г. Фаніпаля, ТАА «Пухавіцкая МПМК-14» і каманда «Мастак» з Барысава. Каманда Стаўбцоўскага раёна заваявала сваё лідарства ўжо з першай гульні ў турніры, дзе абыграла барысаўчан. Пасля […]

Продолжить чтение

22 лютага прамую тэлефонную лінію правядзе Ірына Пашкевіч

22 лютага 2020 г. з 09.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні райвыканкама Ірына Баніфацыеўна ПАШКЕВІЧ. Пытанні задавайце па тэл. 5-16-29, дадатковая лінія – 5-15-14.

Продолжить чтение

Пабраліся шлюбам у Дзень усіх закаханых

На Стаўбцоўшчыне тры пары закаханых сталі ў Дзень святога Валянціна мужам і жонкай. Гэта Яўген Юнцэвіч і Яна Агафонава, Назар Буланцаў і Анастасія Макарэвіч, Сяргей Шапялевіч і Ларыса Сідарава. Сваімі пачуццямі пары пацвердзілі, што самае важнае ў жыцці чалавека – сям’я, пяшчота, падтрымка адно аднаго. А яшчэ важна тое, што такому моцнаму пачуццю, як каханне, […]

Продолжить чтение

«Коласавы землякі» адзначылі 70-годдзе стварэння калектыву

У вялікае праваслаўнае свята – Стрэчанне Гасподняе – 15 лютага народны фальклорны ансамбль «Коласавы землякі» запрасіў гледачоў у Любкаўшчынскі дом культуры на юбілейны канцэрт, прысвечаны 70-годдзю стварэння калектыву. Гэты прыгожы песенны ансамбль нарадзіўся на радзіме Якуба Коласа, і ўсе гады прапагандуе фальклор, народную творчасць і прыцягвае да сябе песенныя таленты. У рэпертуары – музычныя творы […]

Продолжить чтение