Яніна Шашко працуе ў адным з лёпшых магазінаў раёна

Яніна Шашко абслугоўвае сваіх аднавяскоўцаў. Многія гады яна працуе ў Старасвержанскім магазіне, які лічыцца адным з лепшых у раёне. Тыя, хто хоць раз рабіў там пакупкі, могуць пацвердзіць гэта. У магазіне выдатная раскладка тавару, чыста, светла, багаты асартымент прадукцыі. Гэта адзін з тых магазінаў самаабслугоўвання, дзе кіраўніцтва філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства правяло рамонтныя і іншыя аддзелачныя […]

Продолжить чтение

«Сям’я». Як дзейнічае любоў Божая

Спачатку ў сям’і з’явілася Руфіна. Яе назвалі біблейскім імем, што паклала традыцыю. Затым нарадзіўся Давід. Калі яму споўнілася два гады, а Руфіне – чатыры, сям’я прытуліла прыёмнага хлопчыка Арцёма, якога ўсынавіла пазней іншая сям’я. Затым нарадзілася Авігея. Міласэрныя Віктар і Ларыса Сергіевічы ўзялі ў сваю сям’ю Рыту і Славу – брата і сястру, калі тыя […]

Продолжить чтение

Стане падзеяй для ўсіх пакаленняў

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі актыўная работа разгорнута ў раённай арганізацыі ветэранаў. Асноўныя намаганні – на збор матэрыялаў для кнігі, якая выйдзе ў Мінскай вобласці і будзе расказваць пра кожнага  ветэрана вайны, якія жыве на Міншчыне. – Гэта вельмі карпатлівая праца, – сцвярджае старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Наталля Лапко. – Па драбніцах збіраем матэрыялы аб усіх […]

Продолжить чтение

Іосіф Казлоўскі вызваляў Варшаву

Праект «Вайна. Памяць. Перамога» Іосіф Піліпавіч Казлоўскі нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Пагарэлае. У армію быў прызваны ў 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі, Стаўбцоўскім райваенкаматам. Служыў радавым, тэлефаністам 494-га артылерыйскага палка. З баямі вызваляў Польшчу і Германію. Узнагароджаны медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За адвагу», ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Пасля вайны […]

Продолжить чтение

У газеце «Прамень» стартаваў праект «Вайна. Памяць. Перамога»

Сёлета 9 Мая нас чакае юбілейная дата –75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ідучы ёй насустрач, рэдакцыя распачынае новы праект – «Вайна. Памяць. Перамога». Гэта даніна павагі нашым шаноўным ветэранам, салдатам Перамогі, а таксама імкненне не згубіць унікальны матэрыял, якім валодаюць удзельнікі і сведкі той вайны. Будзем збіраць яго разам, каб не засталіся па-за ўвагай […]

Продолжить чтение

І тлушчы – экспартная прадукцыя

На мясатлушчавым участку ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» за змену атрымліваюць у сярэднім 1,8 тоны харчовых тлушчаў, якія адгружаюць як на ўнутраны рынак, так і на рынак Расійскай Федэрацыі. Апаратчыкі, занятыя на гэтай вытворчасці, працуюць у дзве змены. У выніку праведзенай мадэрнізацыі тут з’явіліся два новыя катлы, у якіх адначасова можна атрымліваць 1,5 тоны тлушчаў. Разам […]

Продолжить чтение

«Галоўнае ў жыцці — дзеці». Шматдзетная маці з Налібакаў аб жаночым шчасці

Мама – самае цудоўнае слова на зямлі, і яно аднолькава пяшчотна гучыць на ўсіх мовах. Для кожнага чалавека яго мама самая лепшая ў свеце, яна заўсёды падтрымае ў цяжкую хвіліну і парадуецца, калі ў яе дзяцей усё паспяхова складваецца ў жыцці. Вольга Дошчачка – шматдзетная маці, жыве ў Налібаках – прыгожым пушчанскім краі – і […]

Продолжить чтение

12 сакавіка прыём грамадзян у Стоўбцах правядзе міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь

12 сакавіка 2020 года з 10.30 да 12.30 у Стаўбцоўскім райвыканкаме, каб. 101, выязны прыём грамадзян будзе праводзіць міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч МАКЕЙ па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (знешнепалітычных, знешнеэканамічных). Папярэдні запіс на прыём – па тэл. 7-75-20.

Продолжить чтение

«Дары дабро». Стаўбцоўскія дашкольнікі прынялі ўдзел у абласной акцыі

Маленькія добрыя справы часцей за ўсё не патрабуюць вялікіх намаганняў, а эфект ад іх проста велізарны. Прычым і для тых, каму яны адрасаваныя, і для тых, хто іх здзяйсняе. Педагогі і выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы» прынялі ўдзел у абласной акцыі «29 добрых спраў». Яе ідэя заключалася ў тым, што кожнаму чалавеку […]

Продолжить чтение