Пакінуць свой след на малой радзіме

Генадзь Пяткевіч – ці не адзіны на Стаўбцоўшчыне прадстаўнік энергетыкі, хто за сваю прафесійную дзейнасць мае ўсе існуючыя ўзнагароды Беларусі і СНД. Ёсць у яго і адзнакі ад кіраўніцтва некалі магутнай краіны – СССР. У свой час Генадзь Аляксандравіч сустракаўся з міністрам энергетыкі, іншымі аўтарытэтнымі ў гэтай галіне людзьмі. І, між іншым, у яго, уладальніка […]

Продолжить чтение

«Панямонь». Стаўбцоўскі след на Варшаўскай вуліцы

Вуліца Мураноўская ў Варшаве, бадай, самая кароткая ва ўсім горадзе. Уціснутая ў квартал паміж дзвюма бойкімі жытлова-транспартнымі артэрыямі (імя генерала Уладыслава Андэрса і Баніфратэрскай), яна распасціраецца ў даўжыню не больш як на кіламетр. Аднак, акрамя гэтай адметнасці, ёсць у яе яшчэ і іншая, пра якую ведае, бадай, кожны паляк: тут знаходзіцца адзін з самых чуллівых […]

Продолжить чтение

Пад міласцівы пакроў Заступніцы Багародзіцы

Кожны год ад Кафедральнага сабора святой праведнай Ганны арганізоўваецца паездка ў вёску Слабодка Літвенскага сельсавета, дзе стаіць старадаўні Свята-Георгіеўскі храм. У ім знаходзіцца цудатворная ікона Божай Маці. Настаяцель прыхода іерэй Мікалай Куранкоў і прыхаджане храма клапоцяцца аб гэтай святыні і заўсёды рады прыезду багамольцаў, якія прыбываюць памаліцца. Праваслаўныя людзі перакананы, што захаванне гэтай цудатворнай іконы […]

Продолжить чтение

Ізноў пра забруджанасць Паўночнага-2

У адным гэтым мікрараёне смецця больш, чым ва ўсім райцэнтры. З 1 красавіка, калі быў аб’яўлены месячнік, у Стоўбцах працягваюцца работы па навядзенні парадку. Большасць вуліц ужо выглядае годным чынам. Прадпрыемствы і арганізацыі вядуць уборку змёту пасля зімы, і жыхары горада таксама не стаяць убаку. Яны прыбіраюць у сваіх дварах і каля сядзібаў, не чакаючы […]

Продолжить чтение

Лепшай сярод аператараў машыннага даення раёна стала даярка з дынастыіі

Па выніках работы трох месяцаў года першае месца сярод аператараў машыннага даення раёна ўтрымлівае Вольга Калевіч, якая працуе на МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа». На яе рахунку 2973 кілаграмы малака ў сярэднім ад кожнай каровы. Вольга Міхайлаўна з дынастыі патомных жывёлаводаў. Агульны стаж работы маладой працаўніцы ў таварыстве налічвае тры з паловай гады. На […]

Продолжить чтение

У лідарах сярод малочнатаварных фермаў – налібаччане

З пачатку года ў спаборніцтве сярод малочнатаварных фермаў у прызёрах зноў усе калектывы з ТАА «СЖК «Налібакі».  Па-ранейшаму лідзіруюць жывёлаводы МТФ «Налібакі» з паказчыкам 2647 кілаграмаў. На другім і трэцім месцах – МТФ «Целяхі» і МТФ «Церабейнае», дзе з пачатку года ў сярэднім ад кожнай каровы атрымана адпаведна 2396 і 2322 кілаграмы малака. Работнікі МТФ […]

Продолжить чтение

Для стаўбчан адкрылася кулінарыя

Да велікодных святаў было прымеркавана адкрыццё кулінарыі на прывакзальнай плошчы. Яна размясцілася ў будынку былога магазіна «Вікторыя», дзе прадавалі гарачы хлеб. Пасля праведзенага рамонту тут устаноўлена неабходнае тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне, каб прадаваць мясныя паўфабрыкаты, гатовую кулінарную і кандытарскую прадукцыю ўласнага вырабу аддзела грамадскага харчавання філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства. З дарогі тут можна папіць чаю, кавы, ёсць […]

Продолжить чтение

У Стоўбцах пачалося будаўніцтва двух шматпавярховых жылых дамоў

На вуліцы Машынабудаўнікоў у Стоўбцах пачалося будаўніцтва двух шматпавярховых жылых дамоў, на 60 і 40 кватэр. На аб’екце працуюць будаўнікі Пухавіцкай МПМК-14 (генеральная падрадная арганізацыя) і ПМК-233. – Тэрмін здачы дамоў у эксплуатацыю – снежань 2020 года. Цяпер закладваецца фундамент, у маі прыступім да ўзвядзення сцен, – зазначае Мікалай Мармузевіч, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага […]

Продолжить чтение

На пытанні жыхароў раёна адказвае галоўны санітарны ўрач раёна

Сітуацыя з каранавірусам у нашым раёне застаецца кантралюемай. Санітарная служба працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці. Праводзіцца інфармацыйна-растлумачальная работа сярод насельніцтва, а таксама рэалізуюцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы пры ўзнікненні ачагоў інфекцыі. Пацыентам аказваецца кваліфікаваная медыцынская дапамога з улікам іх стану, а на аб’ектах грамадскага карыстання працягвае ажыццяўляцца прафілактычная дэзынфекцыя, тут змешчаны памяткі і рэкамендацыі. Разам з тым, […]

Продолжить чтение