Будуць без ямін стаўбцоўскія вуліцы

На вуліцах горада камунальнікі праводзяць ямачны рамонт, а таксама абнаўляюць дарожную разметку на пешаходных пераходах. На ямачным рамонце задзейнічана брыгада пад кіраўніцтвам Валянціны Лосік. У брыгадзе кожны ведае сваю аперацыю, і ўсе разам стараюцца працаваць аператыўна і зладжана. Гарачы асфальт своечасова падвозяць з асфальтабетоннага завода. – Працуем па ўсім горадзе згодна з прадпісаннямі, якія выдадзены […]

Продолжить чтение

Швейны цэх працуе без выхадных

У швейным цэху Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства таксама выпускаюць павязкі. Іх шыюць з баваўнянай тканіны, ужо выраблена 2800 штук. Большасць з іх пайшла на забеспячэнне прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі для сваіх гандлёвых работнікаў, астатняе – на рэалізацыю ў ведамасных сельскіх магазінах. – Работнікі швейнага цэха працуюць без выхадных, – падкрэслівае начальнік непрадуктовага аддзела філіяла Марына Нікалаенка. Марына […]

Продолжить чтение

Самаізаляцыя патрабуе самадысцыпліны

Стаўбчан цікавіць, як ажыццяўляецца кантроль за тымі, хто знаходзіцца на самаізаляцыі. Ці ўсе з іх выконваюць патрабаванні, якія вызначаны законам? Пра гэта мы пагутарылі з начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі Уладзімірам КУХАРЧЫКАМ. – Райаддзелам унутраных спраў праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне асоб, якія парушаюць патрабаванні самаізаляцыі. У адносінах да двух грамадзян ужо  складзены адміністрацыйныя […]

Продолжить чтение

Стаўбцоўскае АКС абнаўляе пешаходныя пераходы на цэнтральных вуліцах Стоўбцаў

Да 1 мая Стаўбцоўскае АКС плануе абнавіць зебры – пешаходныя пераходы на цэнтральных вуліцах Стоўбцаў, потым – перамясціцца на вуліцы аграгарадкоў. Гэтымі днямі новая мабільная ўстаноўка, закупленая прадпрыемствам для выканання даных работ, не прастойвае. Нядрэнная і якасць. «Толькі фарбу падлівай ды бензін», – жартуе брыгадзір Дзяніс Сямашка. У брыгадзе разам з ім працуюць Руслан Гусеў, […]

Продолжить чтение

Баец стралковай дывізіі

«Вайна. Перамога. Памяць.» 28 красавіка інваліду Вялікай Айчыннай вайны Мікалаю Кузьмічу Мацюніну споўніцца 92. Нарадзіўся ён у Калужскай вобласці, а ўсё яго вялікае і багатае на падзеі жыццё звязана са Стоўбцамі. У снежні 1943 года Мікалая Мацюніна прызвалі ў Чырвоную армію. Пад Уралам ён прайшоў навучанне і атрымаў накіраванне на 1-ы Беларускі фронт, у 236-ы […]

Продолжить чтение

Задвор’е – куточак Стаўбцоўшчыны

Вёска Задвор’е – гэта амаль што Стоўбцы, своеасаблівыя ўваходныя вароты ў райцэнтр. Фактычна іх раздзяляюць умоўныя межы і адлегласць усяго некалькі кіламетраў, якія лёгка пераадольваюцца нават пешшу. Так склалася гістарычна, што многія вясковыя жыхары, прытрымліваючыся сельскага ладу жыцця (побач з сядзібамі – гаспадарчыя пабудовы, агароды, сады), на работу, у школу спяшаюцца штораніцы ў райцэнтр. Для іх […]

Продолжить чтение

Бяду лягчэй перанесці разам. Рэха Чарнобыля

Калі здарылася чарнобыльская трагедыя 26 красавіка 1986 года, у сям’і Аляксандра і Софіі Калыхан у Хойніках было трое малых дзяцей. Бяда адна не ходзіць: урачы выявілі сур’ёзную паталогію ў малодшай дзяўчынкі, і Софію Іванаўну з дзіцем паклалі ў абласную бальніцу ў Гомелі. Дзяцей з Хойнікаў сталі вывозіць. Мабільных тэлефонаў тады яшчэ не было. Софіі Іванаўне […]

Продолжить чтение

Музейны наглядчык Анатоль Копач жыве з чарнобыльскім болем у душы

Анатоль Копач працуе апошнім часам у філіяле Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына». Пасада яго максімальна набліжаная да экспанатаў і ўсяго таго, што калісьці акружала Якуба Коласа. Анатоль Іванавіч – музейны наглядчык. А яшчэ сваю місію ён бачыць у тым, каб захаваць для нашчадкаў славутыя дубы ў Альбуці. – Прырода павінна радаваць, натхняць, – кажа […]

Продолжить чтение

«Мне тады было 22 гады…» Марыя Ціцянок падзялілася ўспамінамі пра Чарнобыльскую трагедыю

Сёлета спаўняецца роўна 30 гадоў, як Марыя Ціцянок разам з мужам і дваімі дзецьмі вымушана была пакінуць Нараўлянскі раён, які пацярпеў ад радыяцыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. За гэты час Марыя Іванаўна не проста прыжылася на Стаўбцоўшчыне – яна пабудавала ледзьве не ўвесь шматпавярховы мікрараён райцэнтра! Тынкоўшчык-маляр ПМК-233 працягвае займацца гэтым і цяпер. […]

Продолжить чтение