Кандыдат у майстры спорту – гучыць горда

На базе ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна»  працуе група па сілавых відах спорту «Сілач»  пад кіраўніцтвам Яўгенія Фралова. У групе налічваецца каля 100 удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў. Асноўныя віды практыкаванняў, якія выконваюць спартсмены, – жым лежачы,  рускі жым, гіравы спорт,  сілавое трохбор’е і да т. п. У рамках фестывалю «За любімую Беларусь» […]

Продолжить чтение

Першыя крокі да карпфішынгу

У лістападзе мінулага года мясцовы прадпрымальнік Дзмітрый Слуцкі ўзяў у арэнду возера ў аграгарадку Заямнае. Справу пачаў з суботнікаў, з элементарнага навядзення парадку, а потым адбылося самае чаканае — зарыбленне возера. «У перспектыве наладзім тут новы для Стаўбцоўшчыны фармар адпачынку», — упэўнены прадпрымальнік.  Падобная амбіцыйная заява інтрыгуе, аднак пра тое, што за ёй хаваецца, скажам […]

Продолжить чтение

У шматдзетнай сям’і пліта аказалася «лішняй»…

Члены гарадской аглядавай камісіі наведалі домаўладанні, якія афіцыйна замацаваны за дзецьмі-сіротамі і павінны знаходзіццаў належным стане. У гэтых домаўладаннях пражываюць бацькі, якія судом пазбаўлены бацькоўскіх правоў. На жаль, большасць з іх працягвае весці амаральны лад жыцця, распіваць спіртныя напіткі і пры гэтым нават не клапоціцца пра ўласную бяспеку. Да прыкладу, у адным з домаўладанняў у […]

Продолжить чтение

Задачу-мінімум хлебаробы выканалі

Веснавую пасяўную кампанію гаспадаркі раёна пачалі сёлета намнога раней, чым летась. Трэба было хутчэй сеяць збожжавыя, бо вільгаці ў глебе накапілася нямнога па прычыне маласнежнай зімы, аднак начныя замаразкі стрымлівалі аграрыяў. У рэшце рэшт, кіраўнікі прынялі кампраміснае, але правільнае рашэнне – сеяць. У дваццатых чыслах сакавіка першымі вывелі ў поле пасяўныя агрэгаты механізатары ААТ «Дзераўное» […]

Продолжить чтение

Для новага мёду

Новы сезон пачаўся на пасеках Стаўбцоўскага лясгаса. Сёлета тут плануюць сабраць не менш за 12 кг мёду на кожную пчоласям’ю. – Пчолы перазімавалі добра і ўжо вылецелі для збору новага ўраджаю. Праўда, сухое надвор’е не спрыяе таму, каб расліны выдзялялі нектар, – зазначае старшы пчаляр Міхаіл Каўгарэня. Пасека лясгаса складаецца з 300 пчоласем’яў, якія размешчаны […]

Продолжить чтение

Ёсць рэкорд сезона здабычы

Сёлета раней, чым звычайна (амаль на тры тыдні), пачаўся сезон здабычы на ААТ «ТБЗ Нёман» і, акрамя таго, на прадпрыемстве зафіксаваны своеасаблівы рэкорд. Хіба не рэкорд, што машынсіт уборачнай машыны Іван Равяка здабыў за дзень 476 тон торфу?! Дырэктар прадпрыемства Міхаіл Камейша не хавае свайго захаплення: «Такога выніку за апошнія амаль тры дзясяткі гадоў яшчэ […]

Продолжить чтение

Адзін дзень аграгарадка

Кожны населены пункт — гэта жывы арганізм з толькі яму прысутнымі малюнкамі. У аграгарадку Рубяжэвічы мы ніяк не чакалі сустрэць карэйца з электронным перакладчыкам-размоўнікам. Як аказалася, некалькі грамадзян Рэспублікі Карэя працуюць у штаце філіяла «Племптушкарэпрадуктар», і, па словах мясцовых жыхароў, могуць распазнаць без прыбораў: вылупленае з яйка кураня — пеўнік ці курачка. Ніхто не праходзіць […]

Продолжить чтение

Дзмітрый Янушкевіч увайшоў у склад Рэспубліканскага савета вучнёўскай моладзі

Дзевяцікласнік – маладзёжны актывіст са Стоўбцаў Дзмітрый Янушкевіч – увайшоў у склад Рэспубліканскага савета вучнёўскай моладзі, створанага пры Цэнтральным камітэце грамадскага аб’яднання «БРСМ». У названым савеце Дзмітрый – намеснік старшыні, а ўвогуле – у ліку тых чатырох школьнікаў, якім пашчасціла прадстаўляць Міншчыну. У Рэспубліканскім савеце самая актыўная моладзь з усёй рэспублікі будзе думаць над пытаннямі матывацыі сваіх […]

Продолжить чтение

Соніна вясёлка

Ужо на працягу месяца ў  фае  ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» працуе персанальная выстава жывапісу «Соніна вясёлка» лаўрэата міжнародных конкурсаў Софіі Пальчэўскай. Дзяўчынцы ўсяго сем гадоў, але яе можна назваць ужо сапраўдным мастаком. Творчыя здольнасці Софіі, якой тады было ўсяго тры гады, адкрыла настаўнік аддзялення выяўленчага мастацтва Стаўбцоўскай ДШМ Ірэна Зянько. Затым дзяўчынка пачала наведваць народную […]

Продолжить чтение