На старце – самыя спартыўныя

У красавіку на гарадскім стадыёне «Юнацтва» прайшоў традыцыйны вясенні лёгкаатлетычны крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Манрэалі Аляксандра Гоцкага. За права быць лепшымі ў бегу змагаліся 151 удзельнік з 20 устаноў адукацыі раёна. Баявы дух і велізарнае жаданне прывесці сябе і сваю ўстанову адукацыі да перамогі  спрыялі ўдалым стартам. Перад аматарамі […]

Продолжить чтение

Удзячнасць за грамадскую работу

Падведзены вынікі дзейнасці добраахвотных дружын на тэрыторыі раёна за 2018 год. У мінулым годзе членамі добраахвотных дружын сумесна з супрацоўнікамі міліцыі спынена 58 адміністрацыйных правапарушэнняў. Дружыннікі выходзілі на дзяжурствы ў выхадныя дні, а таксама падчас масавых святаў і гулянняў. Летась адказным экзаменам для іх стаў удзел у забеспячэнні правапарадку падчас святкавання 425-годдзя Стоўбцаў. Найбольшай актыўнасцю […]

Продолжить чтение

Выяўляць пагрозы і ствараць умовы

Напярэдадні Сусветнага дня аховы працы на базе рамонтна-будаўнічага ўчастка прайшоў раённы дзень аховы працы. Месца яго правядзення выбрана невыпадкова – бягучы год аб’яўлены ў нашай краіне Годам бяспекі ў будаўніцтве. РБУ – арганізацыя, якой ёсць што ў гэтым плане паказаць. І першае, з чаго семінар пачаўся, – гэта знаёмства спецыялістаў па ахове працы прадпрыемстваў, устаноў […]

Продолжить чтение

На месцы сцежкі – пешаходная дарожка

Новая тратуарная дарожка з’явілася на падыходзе да базы Стаўбцоўскіх электрычных сетак. – Дарожка ўкладзена акурат на месцы натаптанай сцежкі, значыць, будзе зручнай для людзей, – упэўнены работнікі электрасетак. Сярод іх –штукатуры Павел Давідовіч і Віталь Дубрава, маляр Ігар Зянько. Гэтай парой у іх асабліва шмат работы. Акрамя ўкладкі пешаходнай дарожкі яны займаліся пафарбоўкай бетоннай агароджы […]

Продолжить чтение

15 мая выязны прыём грамадзян правядзе Уладзімір Лойка

15 мая 2019 года з 12.00 да 14.00 у Налібацкім лясніцтве ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас» выязны прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе начальнік Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыі аховы  жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Аляксандравіч ЛОЙКА. Пытанні на прамую лінію задавайце па тэл. 4-84-13.

Продолжить чтение

Падвялі вынікі спаборніцтва па выкананні веснавых палявых работ

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва па выкананні веснавых палявых работ. Першымі віншаванні, падзячныя пісьмы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункі атрымалі старанныя механізатары ААТ «Налібакі Агра». Генадзій Доўнар і Ігар Панасюк вызначыліся на падрыхтоўцы глебы. Аляксандр Шаламоўскі стаў лепшым на сяўбе збожжавых культур. Валерый Саланкевіч – у ліку перадавікоў на пагрузцы арганічных угнаенняў. Вітаючы […]

Продолжить чтение